Psalmen 29

Die Stimme des HERRN über den Wassern

Псальм Давіда. Аддайце ГОСПАДУ, сыны Божыя, аддайце ГОСПАДУ славу і моц! 2Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага, пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятасьці! 3Голас ГОСПАДА над водамі; Бог славы загрымеў, ГОСПАД над водамі шматлікімі.

4Голас ГОСПАДА магутны, голас ГОСПАДА велічны. 5Голас ГОСПАДА крышыць кедры, ГОСПАД крышыць кедры Лібанскія, 6і прымушае іх скакаць, быццам цялятаў, Лібан і Сірыён, як маладых аднарогаў.

7Голас ГОСПАДА выкрасае полымя агню. 8Голас ГОСПАДА ўстрасае пустыняй, ГОСПАД устрасае пустыняй Кадэш. 9Ад голасу ГОСПАДА лані зьлягаюць і лясы асыпаюцца, і ў сьвятыні Ягонай усё кажа: «Слава!»

10Над патопам сядзеў ГОСПАД, і будзе сядзець ГОСПАД, як Валадар, на вякі! 11ГОСПАД дасьць сілу народу Свайму, ГОСПАД дабраславіць народ Свой супакоем.

Kopiert!
Aa