Psalmen 21

Der König freut sich über deine Macht

Кіраўніку хору. Псальм Давіда. 2ГОСПАДЗЕ! У моцы Тваёй будзе радавацца валадар, у збаўленьні Тваім ён вельмі ўсьцешыцца. 3Ты даў яму жаданьне сэрца ягонага, і просьбам вуснаў ягоных Ты не адмовіў. (Сэлях) 4Бо Ты сустрэў яго дабраслаўленьнем дабра, усклаў яму на галаву карону з найчысьцейшага золата.

5Жыцьцё ён прасіў у Цябе, Ты даў яму доўгасьць дзён на вякі вечныя. 6Вялікая слава ягоная ў збаўленьні Тваім; годнасьць і веліч Ты ўзлажыў на яго. 7Бо Ты даў яму дабраслаўленьне вечнае, Ты разьвесяліў яго радасьцю перад абліччам Тваім.

8Бо валадар спадзяецца на ГОСПАДА і праз міласэр­насьць Найвышэйшага не пахісьнецца. 9Рука Твая знойдзе ўсіх ворагаў Тваіх, правіца Твая знойдзе тых, якія ненавідзяць Цябе. 10Ты зробіш з іх печ вогненную ў час [зьяўленьня] аблічча Твайго; ГОСПАД у гневе Сваім выгубіць іх, і агонь зжарэ іх.

11Ты зьнішчыш плод іхні на зямлі і насеньне іхняе — спасярод сыноў чалавечых. 12Бо яны кнулі ліхое супраць Цябе, надумалі зламыснае, якое не змаглі [зьдзейсьніць], 13бо Ты павернеш іх наўцёкі, нацягнеш лук Твой супраць аблічча іхняга.

14Узьніміся, ГОСПАДЗЕ, у моцы Тваёй! Мы будзем сьпяваць і выслаўляць магутнасьць Тваю.

Kopiert!
Aa