Psalmen 2

Der Gesalbte des HERRN

Чаму бунтуюцца народы, і плямёны задумваюць марнае? 2Паўстаюць валадары зямлі, і князі сабраліся разам супраць ГОСПАДА і супраць Памазанца Ягонага: 3«Парвема кайданы іхнія і путы іхнія скіньма з сябе!»

4Той, Які жыве ў небе, будзе сьмяяцца, Госпад будзе кпіць з іх. 5І скажа да іх у гневе Сваім, і ў ярасьці Сваёй напужае іх: 6«Гэта Я паставіў Валадара Майго на Сыёне, гары Маёй сьвятой!»

7Я абвяшчу пастанову: «ГОСПАД сказаў да Мяне: “Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе! 8Зажадай ад Мяне, і дам Табе народы зямлі ў спадчыну, і межы зямныя — на ўласнасьць Табе. 9Кіем жалезным паб’еш іх, быццам начыньне глінянае скрышыш іх”».

10Дык цяпер, валадары, зразумейце, навучыцеся, судзьдзі зямлі! 11Служыце ГОСПАДУ са страхам і радуйцеся з дрыжаньнем. 12Ушануйце Сына, каб не разгневаўся і каб ня зьнішчыў шляху [вашага], бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею.

Kopiert!
Aa