Psalmen 149

Lobgesang in der Gemeinde der Frommen

Альлелюя! Сьпявайце ГОС­ПАДУ новы сьпеў; хвала Яму ў царкве багабойных! 2Весяліся, Ізраілю, у Творцы тваім; радуйцеся, сыны Сыёну, у Валадару вашым! 3Хвалеце імя Ягонае карагодамі, на бубнах і на гусьлях выслаўляйце Яго!

4Бо даспадобы ГОСПАДУ народ Ягоны; уцісканым Ён зьявіць збаўленьне. 5Будуць цешыцца багабойныя ў славе [Ягонай], будуць весяліцца на ложках сваіх. 6Праслаўленьне Богу няхай будзе ў вуснах іхніх, а меч двусечны — у руцэ іхняй, 7каб зьдзейсьніць помсту над паганамі, кару над народамі, 8каб вязаць валадароў іхніх ланцугамі, і шляхту іхнюю — кайданамі жалезнымі, 9каб учыніць для іх суд, як напісана. Гэткая велічнасьць для ўсіх багабойных Ягоных! Альлелюя!

Kopiert!
Aa