Psalmen 137

An den Wassern zu Babel

Каля рэк Бабілонскіх сядзелі мы там і плакалі, Сыён успамінаючы. 2На вербах сярод яго мы павесілі гусьлі нашыя. 3Бо там тыя, што нас паланілі, жадалі ад нас словаў песьні, і нішчыцелі нашыя — радасьці: «Засьпявайце нам нешта з песьняў Сыёнскіх!»

4Як жа сьпяваць нам сьпеў ГОСПАДА ў зямлі чужой? 5Калі я забудуся пра цябе, Ерусаліме, няхай забудзецца пра мяне правіца мая! 6Няхай язык мой прыліпне да паднябеньня майго, калі я ня буду памятаць пра цябе, калі не ўзьніму Ерусалім па-над найвышэйшую радасьць маю!

7Прыгадай, ГОСПАДЗЕ, сынам Эдому дзень Ерусаліму, калі яны казалі: «Руйнуйце яго, руйнуйце аж да падвалінаў!» 8Дачка Бабілону, ты будзеш зруйнаваная! Шчасьлівы той, хто адплаціць табе за тое, што ты нам зрабіла! 9Шчасьлівы той, хто немаўлятаў тваіх схопіць і паб’е аб скалу.

Kopiert!
Aa