Psalmen 108

Ich will dir danken unter den Völkern

Сьпеў. Псальм Давіда. 2Умацаванае сэрца маё, Божа! Буду сьпяваць і выслаўляць [Цябе] ў славе маёй! 3Збудзіцеся, псалтыр і гусьлі! Я пабуджу сьвітаньне!

4Буду славіць Цябе сярод людзей, ГОСПАДЗЕ, і буду выслаўляць Цябе сярод народаў, 5бо па-над неба вялікая міласэрнасьць Твая, і праўда Твая — да аблокаў. 6Узьвялічся па-над неба, Божа, і па-над усёй зямлёй [няхай будзе] слава Твая!

7Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы мне! 8Бог сказаў у сьвятасьці Сваёй: «Я ўзрадуюся! Я падзялю Сыхем і даліну Сукот разьмераю. 9Мой Гілеад, Мой Манаса, і Эфраім — моц галавы Маёй! Юда — заканадаўца Мой!

10Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае; над [зямлёй] Філістынскай радасна гукаць буду!» 11Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто завядзе мяне ў Эдом? 12Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі?

13Дай нам успамогу ў прыгнечаньні [нашым], бо марны ратунак чалавечы. 14З Богам мы зьявім сілу, і Ён растопча прыгнятальнікаў нашых.

Kopiert!
Aa