Hohelied 7

Die Schönheit der Braut

«Агляніся, агляніся, Шуламянка, агляніся, агляніся, і мы паглядзім на цябе». «Што вы глядзіце на Шуламянку, нібы на танец двух карагодаў?» 2«Якія прыгожыя ногі твае ў сандалах, дачка шляхетная! Выгін клубоў тваіх як аздобны абруч, які зроблены рукою майстра. 3Улоньне тваё — як чаша круглая, ніколі не забракне ў ёй віна мяшанага; жывот твой — як сноп пшаніцы, абстаўлены лілеямі.

4Двое грудзей тваіх — як двое казьлянятаў, блізьнятаў сарны. 5Шыя твая — як вежа з косьці слановае. Вочы твае — як сажалкі ў Хешбоне, каля брамы Бат-Раббім. Нос твой — як вежа Лібану, што глядзіць у бок Дамаску. 6Галава твая над табою — як Кармэль, а валасы на галаве тваёй — як пурпур. Валадар зьвязаны косамі [тваімі].

7Якая ты прыгожая і якая прыемная, каханая, у асало­дзе [тваёй]! 8Стан твой [гонкі], як пальма, а грудзі — як гронкі [вінаградныя]. 9Я сказаў: “Узьлезу я на пальму і схаплю гронкі яе”, і будуць грудзі твае як гронкі вінаградныя, і пах подыху твайго — як [пах] яблыкаў.

10Вусны твае — як віно найлепшае, якое ліецца да любага, асалоджваючы вусны стомленыя». 11«Я [належу] любаму майму, і да мяне памкненьне ягонае. 12Прыйдзі, любы мой, пойдзем у поле, пераначуем за горадам.

13Устанем раніцай, наведаем вінаграднікі, паглядзім, ці заквітнеў вінаград, ці распусьціліся кветкі ці цьвітуць дрэвы гранатовыя, там я дам табе каханьне маё. 14Мандрагоры разьліваюць водар, у дзьвярах нашых усякія плады адборныя, новыя і старыя, якія я, любы мой, захавала для цябе».

Kopiert!
Aa