2 Chronik 3

Der Bau auf dem Berg Morija

І пачаў Салямон буда­ваць Дом ГОСПАДА ў Ерусаліме, на гары Морыя, дзе ГОСПАД зьявіўся Давіду, баць­ку ягонаму, на месцы, якое пад­рыхтаваў Давід, на таку Арнана Евусэя. 2І пачаў ён будаваць у другі [дзень] другога месяца, у чацьвёртым годзе валадараньня свайго. 3І гэта падмурак, які заклаў Салямон для будаўніцтва Дому Божага: даўжыня — шэсьцьдзясят локцяў, і шырыня паводле меры старадаўняй дваццаць локцяў; 4і прысенак, які сьпераду, у даўжыню паводле шырыні Дому — дваццаць локцяў, а ў вышыню — сто дваццаць. І ашаляваў яго ўнутры чыстым золатам.

Das Innere des Tempels

5І Дом вялікі накрыў дрэвам кіпарысавым, і ашаляваў шчырым золатам, і парабіў на ім пальмы і ланцужкі. 6І пакрыў Дом камянямі каштоўнымі дзеля аздаб­леньня; а золата — золата Парваімскае. 7І ашаляваў ён Дом, бэлькі, парогі, сьцены ягоныя і дзьверы ягоныя золатам; і выразаў херувімаў на сьценах.

8І пабудаваў дом для Сьвятога Сьвятых; даўжыня ягоная, паводле шырыні Дому — дваццаць локцяў, і шырыня ягоная — дваццаць локцяў; і ашаляваў яго шчырым золатам, на шэсьцьсот талентаў. 9А вага цьвікоў — пяцьдзясят сыкляў золата. І верхнія пакоі ашаляваў золатам.

Die zwei Cherubim

10І зрабіў у доме Сьвятога Сьвятых двух херувімаў разьбярскай работы, і пакрыў іх золатам. 11Крылы херувімаў у даўжыню — дваццаць локцяў. Адно крыло ў пяць локцяў дакраналася сьцяны дому, а другое крыло ў пяць локцяў дакраналася да крыла другога херувіма; 12І крыло другога херувіма ў пяць локцяў дакраналася сьцяны дому, а другое крыло ў пяць локцяў дакраналася да крыла іншага херувіма.

13Крылы гэтых херувімаў былі расхінутыя на дваццаць локцяў; і яны стаялі на нагах сваіх, і абліччы іхнія — у бок Дому.

Der Vorhang und die Säulen

14І зрабіў завесу з блакіту, пурпуру, кармазыну і вісону, і выгафтаваў на ёй херувімаў. 15І зрабіў перад Домам два слупы, трыццаць пяць локцяў у вышыню, і галавіцу, якая на версе іх, — у пяць локцяў. 16І зрабіў ланцужкі, як у Давіры, і зьмясьціў на версе слупоў, і зрабіў сто яблыкаў гранатовых, і зьмясьціў на ланцужках.

17І паставіў слупы перад сьвятыняй, адзін з правага боку, другі — з левага, і назваў імя правага Яхін, а імя левага — Боаз.

Kopiert!
Aa