Psalms 52

Why do you boast of evil

Кіраўніку хору. Навучаньне Давіда, 2калі прыйшоў Даэг Эдомец, і паведаміў Саўлу, і сказаў яму: «Давід прыйшоў у дом Абімэлеха». 3Навошта хвалішся злачынствам, волаце? Міласэрнасьць Божая кожны дзень [трывае]!

4Загубу выдумляе язык твой; як брытва вострая той, які здраду ўчыняе! 5Ты любіш ліхое больш, чым добрае; хлусьню гаворыш, а ня тое, што праведнае. (Сэлях) 6Любіш усе словы згубныя, о, язык падступны.

7Дзеля гэтага Бог скрышыць цябе назаўсёды, схопіць цябе, і вырве цябе з намёту, і выкараніць цябе з зямлі жывых. (Сэлях) 8І ўбачаць праведнікі, і будуць баяцца, і будуць сьмяяцца з яго: 9«Вось чалавек, які ня Бога меў сабе апорай, і спадзяваўся на мноства багацьця свайго, і ўмацоўваўся ў зласьлівасьці сваёй».

10А я, як аліўка зялёная ў Доме Божым, спадзяюся на міласэрнасьць Божую на вякі вечныя. 11Буду славіць Цябе на вякі за тое, што Ты ўчыніў, і буду спадзявацца на імя Тваё, бо Ты добры адносна багабойных Тваіх.

Copied!
Aa