Psalms 26
Examine me, O Lord
Давіда. Судзі мяне, ГОСПАДЗЕ, бо хадзіў я ў беззаганнасьці маёй і на ГОСПАДА спадзяваўся, не хістаючыся. 2Выпрабуй мяне, ГОСПАДЗЕ, і дасьведчы; ачысьці ныркі мае і сэрца маё! 3Бо міласэрнасьць Твая перад вачыма маімі, і я хаджу ў праўдзе Тваёй.
4Я не сяджу з людзьмі марнымі, і з крывадушнымі ня буду хадзіць. 5Я ненавіджу сходы злачынцаў, і з бязбожнікамі ня буду сядзець [разам]. 6Я абмыю ў нявіннасьці рукі мае і абыйду вакол ахвярніку Твайго, ГОСПАДЗЕ, 7каб голасна дзякаваць Табе і абвяшчаць усе цуды Твае.
8ГОСПАДЗЕ, я палюбіў сядзібу Дому Твайго і месца Сялібы славы Тваёй. 9Не забяры душы маёй з грэшнікамі, ані жыцьця майго з людзьмі крывавымі, 10у руках якіх брыдота, правіца якіх напоўнена хабарамі.
11А я буду хадзіць у беззаганнасьці маёй. Вызвалі Ты мяне і зьлітуйся нада мною! 12Нага мая на роўным [месцы] стаіць; у зграмаджэньнях я буду дабраслаўляць ГОСПАДА.