Psalms 123

I lift my eyes to you

Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да Цябе, Які жывеш у нябёсах. 2Сапраўды, як вочы слугаў [глядзяць] на руку паноў іхніх, як вочы служкі — на руку гаспадыні яе, так і вочы нашыя — на ГОСПАДА, Бога нашага, аж пакуль ня зьлітуецца над намі. 3Зьлітуйся над намі, ГОС­ПАДЗЕ, зьлітуйся, бо мы вельмі насычаныя пагардай!

4Вельмі моцна насычана душа нашая кпінамі ганарыстых і пагардай фанабэрыстых.

Copied!
Aa