Psalms 110

Sit at my right hand

Псальм Давіда. Сказаў ГОСПАД Госпаду майму: «Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа пад стопы Твае!» 2Кій моцы тваёй пашле ГОСПАД з Сыёну: «Мей уладу сярод ворагаў тваіх!» 3Народ твой у дзень магутнасьці тваёй ахвотна зьбярэцца ў аздобе сьвятой; як раса з улоньня сьвітаньня будзе маладосьць твая.

4Прысягнуў ГОСПАД і не раскаецца: «Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка». 5Госпад праваруч цябе ў дзень гневу Свайго скрышыць валадароў, 6будзе судзіць народы, усё напоўніць трупамі, скрышыць галаву, што пануе над многімі землямі.

7Са струменя нап’ецца ў дарозе і дзеля таго ўзвысіць галаву.

Copied!
Aa