Proverbs 9

Wisdom sets her table

Мудрасьць пабудавала сабе дом, вычасала сем слупоў ягоных, 2закалола тое, што было на зарэз, зьмяшала віно і прыгатавала стол свой. 3Паслала служак сваіх, кліча на дзядзінцу і на вышынях гарадзкіх: 4«Хто неразумны, няхай прыйдзе сюды», а да бязглуздага кажа: 5«Прыходзьце, ешце хлеб мой і піце віно, якое я зьмяшала, 6пакіньце дурноту і жывіце, і хадзіце шляхам розуму».

7Хто павучае насьмешніка, сьцягвае на сябе прыкрасьць, а хто дакарае бязбожніка, запляміцца. 8Не дакарай насьмешніка, каб ён не зьненавідзеў цябе, дакарай мудрага, і ён будзе любіць цябе. 9Настаўляй мудрага, і ён стане мудрэйшы; вучы праведнага, і ён павялічыць веды.

10Пачатак мудрасьці — страх перад ГОСПАДАМ, і веданьне Сьвятога — розум. 11Бо праз мяне памножацца дні твае і дададуцца гады жыцьця твайго. 12Калі будзеш мудры, для сябе будзеш мудры, а калі станеш насьмешнікам — сам будзеш мець шкоду.

Folly calls too

13Дурнота — жанчына крыклівая, неразумная і нічога ня ведае; 14сядзіць каля дзьвярэй дому свайго на пасадзе, на вышынях гарадзкіх, 15каб клікаць тых, што праходзяць дарогаю, што ідуць проста сьцежкамі сваімі: 16«Хто неразумны, няхай прыйдзе сюды», а да бязглуздага кажа: 17«Вада крадзеная салодкая, і схаваны хлеб смачнейшы».

18І ня ведае той, што там мерцьвякі, і што ў цемры адхлані запрошаныя ёю.

Copied!
Aa