Job 10

Job speaks out of bitterness

Абрыдла мне жыцьцё маё, стану я наракаць на сябе і гаварыць у горычы душы маёй! 2Скажу я Богу: “Не асуджай мяне, а пакажы мне, за што Ты мяне так судзіш? 3Ці добрым Табе здаецца тое, што Ты прыгнятаеш і ганьбіш твор рук Тваіх, а радзе бязбожных спрыяеш?

4Ці Ты маеш вочы цялесныя, або як чалавек бачыць, так і Ты бачыш? 5Ці ж дні Твае — як дні чалавечыя, і гады Твае — як гады чалавека, 6што Ты шукаеш няправеднасьць маю і даведваешся грахі мае.

7Хоць Ты ведаеш, што я нічога благога не зрабіў, але няма нікога, хто б з рукі Тваёй мог выцягнуць мяне. 8Рукі Твае зрабілі мяне і ўфармавалі мяне, але Ты раптам губіш мяне. 9Памятай, прашу, што Ты з гліны зрабіў мяне. Чаму зноў у парахно мяне вяртаеш?

10Ты выліў мяне як малако, і як сыр, зьляпіў мяне. 11У скуру і цела Ты апрануў мяне, зьвязаў мяне косткамі і жыламі, 12абдарыў мяне жыцьцём і любоўю, і апека Твая сьцерагла дух мой.

13Хоць гэта хаваў Ты ў сэрцы Тваім, аднак я ведаю, што яно было ў душы Тваёй. 14Калі б я саграшыў, Ты б убачыў, і не пакінуў бы грэху майго без пакараньня. 15Гора мне, калі б я стаўся ліхім, але хоць бы і быў праведны, дык і тады не падыму галавы, насычаны зьдзекамі і горам.

16Калі я падымуся, Ты, як леў, ловіш мяне, і зноў паказваеш мне веліч Тваю. 17Ты ставіш сьведкаў Тваіх супраць мяне і павялічваеш гнеў Твой на мяне, і кары Твае будуць спадаць на мяне. 18Навошта выводзіў Ты з улоньня мяне? Лепш бы я памёр, калі яшчэ ніводнае вока ня бачыла мяне!

19Няхай бы я быццам ня быў, і з улоньня пайшоў бы ў магілу. 20Ці ж не кароткія дні жыцьця майго? Дык прабач Ты мяне, каб крыху прасьвятлела аблічча маё, 21пакуль я пайду, і не вярнуся, у зямлю цемры і ценю сьмерці, 22у зямлю начнога змроку і ценю сьмерці, дзе бязладзьдзе і сьвятло нібы ноч”».

Copied!
Aa