Ecclesiastes 3

A time for everything

Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, і час для кожнай рэчы пад небам; 2Час нараджацца і час паміраць, час садзіць і час вырываць тое, што пасаджана. 3Час забіваць і час лекаваць, час разбураць і час будаваць.

4Час плакаць і час сьмяяцца, час галасіць і час танчыць. 5Час кідаць камяні і час зьбі­раць камяні, час абдымаць і час пазьбягаць абдымкаў. 6Час шукаць і час губляць, час захоўваць і час пакідаць.

7Час разьдзіраць і час сшы­ваць, час маўчаць і час гаварыць. 8Час любіць і час ненаві­дзець, час вайны і час міру.

God set eternity in the heart

9Што за карысьць мае з працы сваёй той, хто працуе? 10І я ўбачыў занятак, які даў Бог сынам чалавечым, каб яны займаліся ім. 11Усё Ён зрабіў прыгожым у свой час; і даў ім вечнасьць у сэрца, аднак чалавек не спасьцігне справаў, якія робіць Бог, ад пачатку аж да канца.

12І даведаўся я, што няма для іх нічога лепшага, як весяліцца і рабіць добрае ў жыцьці сваім. 13І тое, што кожны чалавек есьць і п’е, і бачыць добрае з усёй цяжкай працы сваёй, — гэта дар Божы. 14І даведаўся я, што ўсё, што робіць Бог, трывае на вякі; нельга да таго дадаць і нельга ад таго адняць, і Бог робіць так, каб баяліся аблічча Яго.

15Тое, што было, цяпер ёсьць, і тое, што мае быць, ужо было, і Бог знаходзіць тое, што прамінула.

All go to the same place

16І яшчэ бачыў я пад сонцам: месца суду, а там беззаконьне, месца праведнасьці, а там няправасьць. 17Сказаў я ў сэрцы маім: “Праведніка і бязбожніка будзе судзіць Бог, бо там ёсьць час на кожную рэч і на кожную справу”. 18Сказаў я ў сэрцы маім пра сыноў чалавечых, што Бог ачышчае іх і паказвае, што яны самі па сабе — як тая жывёла.

19Бо доля сыноў чалавечых і доля жывёлы — аднолькавая доля; як тыя паміраюць, так і гэтыя паміраюць, і дух [жыцьця] аднолькавы для ўсіх, і няма ў чалавека перавагі над жывёлаю, бо ўсё — марнасьць. 20Усё ідзе ў адно месца, усё з пылу паўстала, і ўсё ў пыл вяртаецца. 21Хто ведае, ці дух сыноў чалавечых узыходзіць угору, ці дух жывёлы зыходзіць уніз, у зямлю?

22І ўбачыў я, што нічога няма лепшага для чалавека, як радавацца са справаў сваіх, бо гэта доля ягоная. Бо хто прывядзе яго паглядзець на тое, што будзе пасьля яго?

Copied!
Aa