1 Chronicles 2
The sons of Israel
Гэта сыны Ізраіля: Рубэн, Сымон, Левій, Юда, Ісахар, Завулён, 2Дан, Язэп, Бэн’ямін, Нэфталі, Гад і Асэр. 3Сыны Юды: Ер, Анан і Шэля — тры нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуа, Ханаанянкі. I быў Ер, першародны Юды, ліхі ў вачах ГОСПАДА, і Ён усьмерціў яго.
4А Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Пэрэса і Зараха. Усіх сыноў у Юды было пяць. 5Сыны Пэрэса: Хецрон і Хамуль. 6Сыны Зараха: Зімры, Этан, Гэман, Хальколь і Дара; усіх іх пяцёра.
7Сыны Хармі: Ахар, які прынёс засмучэньне Ізраілю, бо быў няверны ў заклятым. 8Сыны Этана: Азарыя. 9Сыны Хецрона, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмээль, Рам і Хелувай.
10Рам нарадзіў Амінадава; Амінадаў нарадзіў Нахшона, князя сыноў Юды; 11Нахшон нарадзіў Сальму; Сальма нарадзіў Боаза; 12Боаз нарадзіў Абэда; Абэд нарадзіў Есэя; 13Есэй нарадзіў першароднага свайго Эліява, другога — Амінадава, трэцяга — Шыму, 14чацьвёртага — Нэтанэля, пятага — Раддая, 15шостага — Оцэма, сёмага — Давіда.
16І былі сёстры іхнія: Цэруя і Абігайль. Сыны Цэруі: Абішай, Ёаў і Асаэль, тры. 17Абігайль нарадзіла Амасу; а бацька Амасы — Этэр Ізмаэлец. 18А Халеў, сын Хецрона, нарадзіў ад Азувы, жонкі сваёй, і ад Ероты. І гэта сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон.
19I памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура. 20Хур нарадзіў Урыю; Урыя нарадзіў Бэцалеэля. 21Потым Хецрон прыйшоў да дачкі Махіра, бацькі Гілеада, і ўзяў яе, а ён меў шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла яму Сэгува.
22Сэгуў нарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Гілеад. 23І забраў Гешур і Арам у іх паселішчы Яіра, Кенат з вёскамі ягонымі, шэсьцьдзясят гарадоў. Гэтыя ўсе — сыны Махіра, бацькі Гілеада. 24І памёр Хецрон у Халеў-Эфраце, і была жонка Хецрона, Ава, і яна нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоа.
25I былі сыны Ерахмээля, першароднага Хецрона: першародны Рам, Буна, Орэн, Оцэм, Ахія. 26I была ў Ерахмээля іншая жонка, імя ейнае — Атара; яна — маці Онама. 27I былі сыны Рама, першароднага Ерахмээля: Маац, Ямін і Экер.
28I былі сыны Онама: Шаммай і Яда. Сыны Шаммая: Надаў і Абішур. 29А імя жонкі Абішура — Абігайль; і яна нарадзіла яму Ахбана і Маліда. 30Сыны Надава: Сэлед і Аппаім. I памёр Сэлед бязьдзетным.
31Сыны Аппаіма: Іш. Сын Іша: Шэшан. Сын Шэшана: Ахлай. 32Сыны Яды, брата Шаммая: Етэр і Ёнатан. І памёр Етэр бязьдзетным. 33Сыны Ёнатана: Пэлет і Заза. Гэта былі сыны Ерахмээля.
34І не было ў Шэшана сыноў, адно дочкі. У Шэшана быў слуга Эгіпцянін, імя ягонае — Ярха. 35І даў Шэшан дачку сваю Ярху, слузе свайму, за жонку, і яна нарадзіла яму Аттая. 36Аттай нарадзіў Натана; Натан нарадзіў Завада; 37Завад нарадзіў Ефлала; Ефлал нарадзіў Абэда; 38Абэд нарадзіў Егу; Егу нарадзіў Азарыю; 39Азарыя нарадзіў Халеца; Халец нарадзіў Элясу; 40Эляса нарадзіў Сісмая; Сісмай нарадзіў Шальлюма; 41Шальлюм нарадзіў Екамію; Екамія нарадзіў Элішаму.
42Сыны Халева, брата Ерахмээля: Мэша, першародны ягоны, ён — бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хеўрона. 43Сыны Хеўрона: Карах, Тапуах, Рэкем і Шэма. 44Шэма нарадзіў Рахама, бацьку Яркаама; а Рэкем нарадзіў Шаммая.
45Сын Шаммая: Маон, а Маон — бацька Бэт-Цура. 46I Эфа, наложніца Халева, нарадзіла Харана, Моцу і Газэза. А Харан нарадзіў Газэза. 47Сыны Ягдая: Рэгем, Ётам, Гешан, Пэлет, Эфа і Шааф.
48Наложніца Халева, Мааха, нарадзіла Шэвэра і Тырхану. 49І нарадзіла яна Шаафа, бацьку Мадманны, Шэву, бацьку Махбэны і бацьку Гівы. А дачка Халева — Ахса. 50Гэта былі сыны Халева, сына Хура, першароднага Эфраты: Шаваль, бацька Кірыят-Ярыма, 51Сальма, бацька Бэтлеема, Харэф, бацька Бэт-Гадэра.
52I былі сыны ў Шаваля, бацькі Кірыят-Ярыма: Гароэ, Хацы, Мэнухот. 53I [вось] сем’і Кірыят-Ярыма: Ітрычы, Путычы, Шуматычы і Мішраічы. Ад іх паходзяць Царацяне і Эштааляне. 54Сыны Сальмы: Бэтлеем і Нэтафацяне, Атрот, Бэт-Ёваў і палова Мэнахцічаў, і Царане.
55Сем’і кніжнікаў, якія жылі ў Ябэцы: Тырацічы, Шымацічы, Сухацічы. Гэта Кіняне, якія паходзяць ад Хамата, бацькі дому Рэхава.