Provérbios 15

A resposta branda desvia o furor

Лагодны адказ адхіляе ярасьць, а слова абразьлівае выклікае гнеў. 2Язык мудрых прыносіць веды, а вусны неразумных выказваюць глупства. 3Вочы ГОСПАДА на кожным месцы, яны бачаць добрых і ліхіх.

4Здаровы язык — дрэва жыцьця, а зласьлівы — заламаньне духа. 5Неразумны грэбуе настаўленьнем бацькі, а хто зважае на дакараньні — разумнее. 6У доме праведніка шмат багацьця, а ў набытках бязбожніка — замяшаньне.

7Вусны мудрых сеюць веды, а сэрца бязглуздых не такое. 8Ахвяра бязбожнікаў — агіда для ГОСПАДА, а малітвы правых Яму даспадобы. 9Агіда для ГОСПАДА — шлях бязбожніка, а таго, хто імкнецца да праведнасьці, Ён любіць.

10Таму, хто ўхіляецца з дарогі, — строгая кара, і той, хто дакараньне ненавідзіць, — памрэ. 11Адхлань і пекла перад [вачыма] ГОСПАДА, а тым больш сэрцы сыноў чалавечых. 12Насьмешнік ня любіць таго, хто яго дакарае, і да мудрых ня пойдзе.

13Радаснае сэрца робіць аблічча вясёлым, а калі сэрца сумуе — дух разьбіты. 14Сэрца разумнае шукае веданьня, а вусны неразумных жывяцца дурнотаю. 15Усе дні прыгнечанага ліхія, а ў каго добра на сэрцы, у таго заўсёды бяседа.

16Лепш малое ў страху перад ГОСПАДАМ, чым вялікія скарбы, а з імі трывога. 17Лепш крыху гародніны з любоўю, чым тлусты вол з нянавісьцю. 18Чалавек гняўлівы выклікае звадкі, а няскоры да гневу супакойвае спрэчку.

19Шлях гультая як жываплот з церня, а сьцежка правых — гладкая. 20Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны чалавек пагарджае маці сваёй. 21Дурасьць — радасьць для невука, а чалавек разумны ідзе простай дарогай.

22Бяз рады руйнуюцца намеры, а з мноствам дарадцаў яны зьдзяйсьняюцца. 23Радуецца чалавек з адказу вуснаў сваіх, і якое добрае слова адпаведнае. 24Сьцежка жыцьця ў разважлівага [вядзе] ўгару, каб пазьбегнуць адхлані, якая ў доле.

25ГОСПАД развальвае дом пыхліўцаў, а мяжу ўдавы Ён вызначае. 26Агіда для ГОСПАДА — думкі бязбожных, а прамовы чыстыя прыемныя [Яму]. 27Нішчыць свой дом сквапны да зыску, а хто ненавідзіць падарункі, будзе жыць.

28Сэрца праведніка разважае пра адказ, а вусны бязбожнікаў вымаўляюць ліхоту. 29ГОСПАД далёка ад бязбожнікаў, але малітвы праведных Ён чуе. 30Сьвятло вачэй радуе сэрца, і добрая вестка ўмацоўвае косткі.

31Вуха, якое слухае дакараньні жыцьця, будзе жыць сярод мудрых. 32Хто адкідае настаўленьне, грэбуе душою сваёю, а хто слухае дакараньні, здабывае розум. 33Страх перад ГОСПАДАМ навучае мудрасьці, і ўпакораньне папераджае славу.

Copiado!
Aa