히브리서 5

우리를 헤아리시는 대제사장

Бо ўсякі першасьвятар, які спаміж людзей бярэцца, дзеля людзей стаўляецца на тое, што Божае, каб прыносіў дары і ахвяры за грахі, 2каб мог спачуваць тым, якія не разумеюць і заблукалі, бо і сам абложаны нядужасьцю, 3і праз гэта павінен як за народ, гэтак і за сябе прыносіць [ахвяры] за грахі.

4І ніхто сам сабою не прыймае гэтую пашану, але той, хто пакліканы Богам, як і Аарон. 5Гэтак і Хрыстос ня Сам Сябе праславіў, каб быць Першасьвятаром, але Той, Які сказаў Яму: «Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе», 6а таксама ў іншым [месцы] кажа: «Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка».

7Ён у дні цела Свайго з вялікім крыкам і сьлязьмі прыносіў просьбы і ўпрошваньні да Таго, Які мог збавіць Яго ад сьмерці, і быў выслуханы дзеля багабойнасьці. 8Хоць Ён — Сын, але навучыўся паслухмянасьці праз тое, што перацярпеў, 9і, споўніўшы [ўсё], стаўся для ўсіх, якія паслухмяныя Яму, прычынаю вечнага збаўленьня, 10названы ад Бога Першасьвятаром паводле парадку Мэльхісэдэка.

젖과 단단한 음식

11Адносна Яго мы маем шмат сказаць, і цяжка выказаць, бо вы сталіся маруднымі, каб слухаць. 12Бо вы, якія паводле часу павінны быць настаўнікамі, ізноў маеце патрэбу, каб вучылі вас падставовым пачаткам словаў Божых, і вы маеце патрэбу ў малацэ, а ня ў цьвёрдай страве. 13Бо ўсякі, хто спажывае малако, неспрактыкаваны ў слове праведнасьці, бо ён — немаўля.

14А цьвёрдая страва ёсьць для дасканалых, у якіх праз ужываньне разуменьне спрактыкаванае распазнаваць добрае і ліхое.

복사됨!
Aa