호세아 3

호세아가 그를 다시 사다

І сказаў ГОСПАД мне зноў: «Ідзі, пакахай жанчыну, якую кахае іншы і якая чужаложыць, як ГОС­ПАД любіць сыноў Ізраіля, а яны зьвяртаюцца да іншых багоў і любяць разынкі вінаградныя». 2І я набыў яе для сябе за пятнаццаць срэбнікаў і паўтары гомары ячменю. 3І сказаў ёй: «Шмат дзён будзеш жыць са мною. Ня будзеш займацца распустай і ня будзеш [належаць] іншаму мужу, і я таксама буду для цябе».

4Бо шмат дзён будуць сыны Ізраіля жыць без валадара, і бяз князя, і без ахвяры, і без слупа, і без эфоду, і без тэрафімаў. 5Потым навернуцца сыны Ізраіля і будуць шукаць ГОСПАДА, Бога свайго, і Давіда, валадара свайго, і будуць баяцца ГОСПАДА і добрасьці Ягонай у апошнія дні.

복사됨!
Aa