전도서 3
모든 일에 때가 있다
Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, і час для кожнай рэчы пад небам; 2Час нараджацца і час паміраць, час садзіць і час вырываць тое, што пасаджана. 3Час забіваць і час лекаваць, час разбураць і час будаваць.
4Час плакаць і час сьмяяцца, час галасіць і час танчыць. 5Час кідаць камяні і час зьбіраць камяні, час абдымаць і час пазьбягаць абдымкаў. 6Час шукаць і час губляць, час захоўваць і час пакідаць.
7Час разьдзіраць і час сшываць, час маўчаць і час гаварыць. 8Час любіць і час ненавідзець, час вайны і час міру.
하나님이 영원을 마음에 두셨다
9Што за карысьць мае з працы сваёй той, хто працуе? 10І я ўбачыў занятак, які даў Бог сынам чалавечым, каб яны займаліся ім. 11Усё Ён зрабіў прыгожым у свой час; і даў ім вечнасьць у сэрца, аднак чалавек не спасьцігне справаў, якія робіць Бог, ад пачатку аж да канца.
12І даведаўся я, што няма для іх нічога лепшага, як весяліцца і рабіць добрае ў жыцьці сваім. 13І тое, што кожны чалавек есьць і п’е, і бачыць добрае з усёй цяжкай працы сваёй, — гэта дар Божы. 14І даведаўся я, што ўсё, што робіць Бог, трывае на вякі; нельга да таго дадаць і нельга ад таго адняць, і Бог робіць так, каб баяліся аблічча Яго.
15Тое, што было, цяпер ёсьць, і тое, што мае быць, ужо было, і Бог знаходзіць тое, што прамінула.
다 한곳으로 돌아가나니
16І яшчэ бачыў я пад сонцам: месца суду, а там беззаконьне, месца праведнасьці, а там няправасьць. 17Сказаў я ў сэрцы маім: “Праведніка і бязбожніка будзе судзіць Бог, бо там ёсьць час на кожную рэч і на кожную справу”. 18Сказаў я ў сэрцы маім пра сыноў чалавечых, што Бог ачышчае іх і паказвае, што яны самі па сабе — як тая жывёла.
19Бо доля сыноў чалавечых і доля жывёлы — аднолькавая доля; як тыя паміраюць, так і гэтыя паміраюць, і дух [жыцьця] аднолькавы для ўсіх, і няма ў чалавека перавагі над жывёлаю, бо ўсё — марнасьць. 20Усё ідзе ў адно месца, усё з пылу паўстала, і ўсё ў пыл вяртаецца. 21Хто ведае, ці дух сыноў чалавечых узыходзіць угору, ці дух жывёлы зыходзіць уніз, у зямлю?
22І ўбачыў я, што нічога няма лепшага для чалавека, як радавацца са справаў сваіх, бо гэта доля ягоная. Бо хто прывядзе яго паглядзець на тое, што будзе пасьля яго?