전도서 12

너의 창조주를 기억하라

І памятай пра Творцу твайго ў дні юнацтва твайго, пакуль ня прыйдуць дні ліхія, і пакуль не сустрэ­нуць цябе гады, пра якія скажаш: “Не падабаюцца мне яны”, 2пакуль не зацемрыцца сонца, і сьвятло, і месяц, і зоркі, пакуль ня вернуцца пасьля дажджу хмары, 3у дні, калі будуць дрыжэць вартаўнікі дому і хістацца мужы моцныя, і кінуць малоць млынары, бо іх будзе мала, і пацямнеюць тыя, што глядзяць праз вокны, 4і будуць замкнутыя дзьверы на вуліцу, і сціхне голас жорнаў, і будуць ускокваць на голас птушкі, і змоўкнуць усе дочкі сьпеваў, 5і будуць баяцца вышыняў, і жахацца на дарозе; і заквітнее дрэва мігдалёвае, і пацяжэе саранча, і асыпецца капэрс, бо пойдзе чалавек у дом вечнасьці сваёй, і будуць хадзіць вакол яго па вуліцы плачкі, 6пакуль не парвецца срэбны ланцужок, і не раструшчыцца залатая чаша, і не паб’ецца збан пры крыніцы, і ня зломіцца калаўрот над студняю, 7і вернецца парахно ў зямлю, чым яно і было, а дух вернецца да Бога, Які даў яго.

8Марнасьць марнасьцяў, сказаў Эклезіяст, усё — марнасьць.

하나님을 경외하고 그의 명령을 지키라

9Акрамя таго, што Эклезіяст быў мудры, ён вучыў таксама людзей ведам, і прыслухоўваўся, і дасьледаваў, і склаў шмат прыповесьцяў. 10Імкнуўся Эклезіяст знайсьці прыгожыя словы, і запісаць шчыра словы праўды. 11Словы мудрых — як джалы, і як цьвікі моцна ўбітыя — тыя, што сабралі іх; яны дадзены адзіным Пастырам.

12А што звыш гэтага, сыне мой, таго сьцеражыся: складаньню шматлікіх кнігаў няма канца, і доўгае вучэньне — стома для цела. 13Сутнасьць усяго слова, што было пачута: бойся Бога і захоўвай прыказаньні Ягоныя, бо ў гэтым — усё для чалавека! 14Бо ўсе ўчынкі Бог прывядзе на суд, і ўсё схаванае, і добрае, і ліхое.

복사됨!
Aa