잠언 3

너는 마음을 다하여 여호와를 신뢰하라

Сыне мой, не забывайся настаўленьня майго, і няхай сэрца тваё захоўвае прыказаньні мае, 2бо доўгія дні, гады жыцьця і супакой прынясуць яны табе. 3Міласэрнасьць і праўда няхай не пакідаюць цябе, абвяжы імі шыю сабе і напішы іх на табліцах сэрца твайго, 4і знойдзеш ты ласку і спагаднасьць у вачах Бога і людзей.

5Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой. 6Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае. 7Ня будзь мудры ў вачах сваіх, бойся ГОСПАДА і пазьбягай ліхоты.

8Гэта будзе здароўем для цела твайго і спасіленьнем для костак тваіх. 9Шануй ГОСПАДА ўсёй маёмасьцю тваёй і пяршынамі ўсіх пладоў тваіх, 10і напоўняцца гумны твае збожжам, а тоўчні твае перапоўняцца новым віном.

11Не адкідай, сыне мой, настаўленьня ГОСПАДА, і не ўхіляйся, калі Ён дакарае цябе, 12бо каго любіць ГОСПАД, таго карае, як бацька, які спагадае сыну.

지혜는 진주보다 귀하다

13Шчасьлівы чалавек, які знайшоў мудрасьць, і чалавек, які прыдбаў разуменьне. 14Бо здабыць яе лепш, чым здабыць срэбра, і плады ейныя лепшыя за золата. 15Яна — каштоўнейшая за пэрліны, і нішто з таго, што ты прагнеш, ня можа параўнацца з ёю.

16Доўгасьць дзён у правай руцэ яе, а ў левай руцэ — багацьце і слава. 17Шляхі яе — шляхі прыемныя, і ўсе сьцежкі ейныя — супакой. 18Яна — дрэва жыцьця для тых, што трымаюцца яе, шчасьлівыя тыя, якія абапіраюцца на яе.

19ГОСПАД мудрасьцю заснаваў зямлю, нябёсы ўмацаваў розумам. 20Яго веданьнем расчыніліся бяздоньні і аблокі імгляць расою. 21Сыне мой, няхай гэта не адыходзіць ад вачэй тваіх, захоўвай разумнасьць і разважнасьць.

22І яны стануцца жыцьцём для душы тваёй і аздобаю для шыі тваёй. 23Тады пойдзеш бясьпечна шляхам тваім, і нага твая не пахісьнецца. 24Калі ляжаш спаць, ня будзеш мець страху, і калі засьнеш, сон твой будзе салодкі.

25Не спалохаешся раптоўнага страху і загубы бязбожнікаў, калі яна прыйдзе, 26бо ГОСПАД будзе спадзяваньнем тваім і захавае нагу тваю ад пасткі. 27Не адмаўляй у дабрадзействе таму, хто патрабуе, калі рука твая мае сілу зрабіць гэта.

28Не кажы бліжняму твайму: «Ідзі сабе і прыйдзі зноў, заўтра дам табе», калі маеш гэта пры сабе. 29Не надумляй ліхоцьця супраць бліжняга твайго, калі ён жыве пры табе бясьпечна. 30Не сварыся з чалавекам без прычыны, калі ён не зрабіў табе нічога благога.

31Не зайздросьці чалавеку злачыннаму і не выбірай ніводнага са шляхоў ягоных, 32бо ГОСПАД брыдзіцца крывадушным, а з правымі Ён сябруе. 33Праклён ад ГОСПАДА на доме бязбожніка, але жытло праведных Ён дабраслаўляе.

34Ён сьмяецца з насьмешнікаў, а пакорным ласку дае. 35Мудрыя атрымаюць у спадчыну славу, а бязглуздыя будуць насіць ганьбу.

복사됨!
Aa