욥기 26

이는 그의 행사의 단편일 뿐이라

І адказаў Ёў, і сказаў: 2«Як ты дапамог кволаму, і як падтрымаў рамяно бясьсільнае! 3Якую ты даў параду нямудраму і выявіў цьвярозы розум для многіх!

4Каго ты навучыў словам сваім, і які дух выходзіць з цябе? 5Рэфаімы дрыжаць пад водамі, і тыя, што жывуць разам з імі. 6Адхлань адкрытая перад Ім, і няма заслоны для Абадону.

7Ён расьцягнуў поўнач над пусткаю і павесіў зямлю на нічым. 8Ён укладае воды ў аблокі Свае, і хмары ня рвуцца ад іх [цяжару]. 9Ён закрывае поўню месяца і расьцягнуў над ім хмару Сваю.

10Ён пазначыў мяжу на абліччы вады, аж да мяжы між сьвятлом і цемраю. 11Слупы нябесныя дрыжаць і баяцца гневу Ягонага. 12Магутнасьцю Сваёю Ён супакойвае мора, і мудрасьцю Сваёй Ён зьнішчыў Рагава.

13Дух Ягоны распагоджвае неба, і рука Ягоная нішчыць зьмея, які ўцякае. 14Вось такія канцы шляхоў Ягоных; і толькі слабыя словы мы чуем пра Яго. Хто можа зразумець грымоты велічы Ягонай?»

복사됨!
Aa