Salmos 125

Como os montes rodeiam Jerusalém

Сьпеў узыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, [яны] як гара Сыён, якая не пахісьнецца і будзе на вякі. 2Горы вакол Ерусаліму, а ГОС­ПАД — вакол народу Свайго ад сёньня і на вякі. 3Бо кій бязбожнікаў не застанецца над лёсам праведнікаў, каб не цягнулі праведнікі рук сваіх да беззаконьня.

4Рабі, ГОСПАДЗЕ, добрае добрым і тым, хто шчыры ў сэрцы сваім. 5Але тых, што зыходзяць на сьцежкі крывыя свае, няхай выганіць ГОСПАД разам са злачынцамі. Супакой над Ізраілем!

Copiado!
Aa