Salmos 124
Se não fora o Senhor que esteve por nós
Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Калі б не было з намі ГОСПАДА, — скажы, прашу, Ізраіль, — 2калі б не было з намі ГОСПАДА, калі паўстаў супраць нас чалавек, 3тады яны б нас жывымі праглынулі, калі гнеў іхні распаліўся на нас, 4тады б воды нас затапілі, струмень заліў бы душы нашыя, 5тады б воды бурлівыя залілі б душы нашыя.
6Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які не аддаў нас зубам іхнім, як здабычу. 7Душа наша ўцякла, быццам птушка з сіла птушкалова; сіло парванае, і мы ўцяклі! 8Дапамога нашая — у імені ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.
Copiado!
Aa