Salmos 115
Não a nós, Senhor, mas ao teu nome
Ня нам, ГОСПАДЗЕ, ня нам, але іменьню Твайму дай Ты славу дзеля міласэрнасьці Тваёй, дзеля праўды Тваёй! 2Навошта казаць паганам: «Дзе ж Бог іхні?» 3А Бог наш у небе; усё, што Яму даспадобы, Ён робіць.
4Ідалы іхнія — срэбра і золата, творы рук чалавечых. 5Маюць вусны, і не гавораць; маюць вочы, і ня бачаць; 6маюць вушы, і ня чуюць, маюць ноздры, і нюху няма; 7рукі ў іх, і ня мацаюць; ногі ў іх, і ня ходзяць; і не выказваюцца горлам сваім.
8Няхай стануцца падобнымі да іх тыя, што іх робяць, усе, што на іх спадзяюцца. 9Ізраілю, спадзявайся на ГОСПАДА. Ён — дапамога іхняя і шчыт іх! 10Доме Аарона, спадзявайся на ГОСПАДА. Ён — дапамога іхняя і шчыт іх!
11Вы, што ГОСПАДА баіцёся, спадзявайцеся на ГОСПАДА. Ён — дапамога іхняя і шчыт іх! 12ГОСПАД памятае пра нас. Ён будзе дабраслаўляць, Ён будзе дабраслаўляць дом Ізраіля, Ён будзе дабраслаўляць дом Аарона, 13Ён будзе дабраслаўляць тых, што баяцца ГОСПАДА, разам малых і вялікіх.
14Няхай памножыць вас ГОСПАД, вас і сыноў вашых. 15Дабраслаўлёныя вы ГОСПАДАМ, Які стварыў неба і зямлю. 16Неба — неба ГОСПАДА, а зямлю Ён даў сынам чалавечым.
17Ня мёртвыя хваляць ГОСПАДА, ня ўсе тыя, што зыходзяць у [месца] маўчаньня, 18але мы будзем дабраслаўляць ГОСПАДА ад цяпер і на вякі. Альлелюя!