Salmos 114

Quando Israel saiu do Egito

Калі выходзіў Ізраіль з Эгіпту, дом Якуба з народу чужынскага, 2стаўся Юда сьвятыняй Ягонай, Ізраіль — [месцам] панаваньня Ягонага. 3Мора ўбачыла і ўцякло, Ярдан павярнуў назад.

4Горы скакалі, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты. 5Што табе, мора, што ты ўцякло? Ты, Ярдане, што павярнуў назад? 6Што вы скачаце, горы, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты?

7Перад абліччам Госпада задрыжэла зямля, перад абліччам Бога Якуба, 8Які перамяняе скалу ў возера воднае, крэмень — у крыніцу водаў.

Copiado!
Aa