Provérbios 13

O filho sábio ouve o pai

Мудры сын [слухае] настаўленьне бацькі, а насьмешнік ня слухае дакараньня. 2З плоду вуснаў сваіх чалавек будзе жывіцца дабром, а душа ліхадзеяў — гвалтам. 3Хто захоўвае вусны свае, захоўвае душу сваю, а хто шырока адкрывае рот свой, будзе мець зьнішчэньне.

4Душа гультая жадае і ня мае нічога, а душа руплівага будзе насычаная. 5Праведнік ненавідзіць слова хлусьлівае, а бязбожнік ганьбіць і зьневажае [сябе]. 6Праведнасьць захоўвае таго, хто беззаганны ў шляху [сваім], а бязбожнасьць губіць грэшніка.

7Адзін выдае сябе за багатага, нічога ня маючы, іншы выдае сябе за беднага, маючы шмат багацьця. 8Выкуп душы чалавека — багацьце ягонае, а бедны пагрозы ня чуе. 9Сьвятло праведных радасна зьзяе, а сьветач бязбожнікаў стухне.

10Пыхлівасьць толькі да звадкі прыводзіць, а ў тых, што парады прыймаюць, — мудрасьць. 11Багацьце, [здабытае] марным чынам, змалее, а хто зьбі­рае яго рукою сваёю, — памнажае яго. 12Спадзяваньне, якое доўжыцца, — боль сэрца, а зьдзейсьненае жаданьне — дрэва жыцьця.

13Хто пагарджае Словам, той будзе зьнішчаны, а хто баіцца прыказаньняў, атрымае ўзнагароду. 14Закон мудрага — крыніца жыцьця, каб пазьбегнуць пастак сьмерці. 15Добры розум дае зычлівасьць, а шлях ліхадзеяў цяжкі.

16Кожны разумны дзейнічае з веданьнем, а дурны выяўляе неразумнасьць. 17Бязбожны пасланец трапляе ў бяду, а верны пасол [прыносіць] аздараўленьне. 18Галеча і ганьба таму, хто адкідае настаўленьне, а той, хто прыймае дакараньні, будзе ў пашане.

19Споўненае жаданьне — асалода для душы, але адвярнуцца ад зла — агіда для дурня. 20Хто ходзіць з мудрым, будзе мудрым, а хто сябруе з дурнем, загалосіць. 21Ліха гоніцца за грэшнікамі, а праведным будзе аднагароджана дабром.

22Добры пакідае спадчыну і ўнукам, а багацьце грэшнікаў захоўваецца для праведных. 23Многа хлеба і на ніве бедных, але некаторыя гінуць, бо няма суду. 24Хто шкадуе дубца свайго, той ненавідзіць сына свайго, а хто любіць яго, той з маленства настаўляе яго.

25Праведнік есьць і насычае душу сваю, а нутро бязбожнікаў будзе ў нястачы.

Copiado!
Aa