Jó 11

Zofar repreende Jó

І адказаў Цафар з Наамы, і сказаў: 2«Ці ж таму, хто шмат гаворыць, нельга адказаць, або ці чалавек гаваркі апраўдаецца? 3Ці ж пустая гаворка твая прымусіць людзей маўчаць, і ня будзе каму асароміць цябе?

4Бо ты сказаў: “Слушная рада мая, і чысты я ў вачах Тваіх”. 5Але калі б Бог прамовіў слова, і адкрыў вусны Свае да цябе, 6і адкрыў табе таямніцы мудрасьці, што вышэй за ўсякае разуменьне! І ты даведаешся, што Бог забыўся пра беззаконьні твае.

7Ці можаш ты сьцяміць глыбіні Божыя, і ці можаш дайсьці да межаў Усемагутнага? 8Бо Ён — вышэйшы за неба, і што ты зробіш? Ён — глыбейшы за пекла, і як ты нешта будзеш ведаць? 9Даўжэйшая за зямлю мерка Ягоная і шырэйшая за мора.

10Калі Ён праходзіць, хто Яго спыніць? Калі ставіць на суд, хто запярэчыць Яму? 11Бо Ён ведае марнасьць чалавечую і бачыць злачынствы, і ўсё заўважае. 12І чалавек пусты стане разважлівым, хоць і нараджаецца ён, як асёл дзікі.

13Калі ты ўмацуеш сэрца тваё і да Яго ўзьнясеш рукі твае, 14калі беззаконьне, што ў руцэ тваёй, ты адкінеш і ня будзе месца няпраўдзе ў намёце тваім, 15тады ты падымеш аблічча тваё без правіны, і будзеш моцны, і ня будзеш баяцца.

16Бо ты забудзешся на гора тваё, і ўзгадаеш пра яго, як пра дождж, што мінуў. 17І жыцьцё тваё будзе як сьвятло апоўдні, і цемра заясьнее, як сьвітаньне. 18І будзеш ты пэўны, бо маеш надзею, і глянеш наўкола, і будзеш спаць спакойна.

19Будзеш адпачываць, і ніхто ня будзе палохаць цябе, і многія будуць шукаць аблічча твайго. 20А вочы бязбожных сасьлепнуць, і ня будуць яны мець прытулку, і надзея іхняя — стогн душы».

Copiado!
Aa