Salmos 97

O Senhor reina, exulte a terra

ГОСПАД валадарыць! Няхай радуецца зямля, няхай весяліцца мноства астравоў! 2Хмары і імгла навакол Яго; праведнасьць і суд — падставы пасаду Ягонага. 3Агонь ідзе перад абліччам Ягоным і паліць наўкола супраціўнікаў Ягоных.

4Маланкі Ягоныя сусьвет асьвятляюць; бачыць гэта зямля і дрыжыць. 5Горы топяцца, быццам воск, ад аблічча ГОСПАДА, ад аблічча Госпада ўсёй зямлі. 6Апавядаюць нябёсы праведнасьць Ягоную, і ўсе народы бачаць славу Ягоную.

7Асаромяцца ўсе, што балванам служаць, што ідаламі сваімі хваляцца. Пакланіцеся Яму, усе богі! 8Чуе гэта Сыён і весяліцца, і радуюцца дочкі Юды дзеля судоў Тваіх, ГОСПАДЗЕ! 9Бо Ты, ГОСПАДЗЕ, над усёй зямлёй Найвышэйшы, Ты ўзьнёсься па-над усімі багамі.

10Вы, што любіце ГОСПАДА, ненавідзьце зло! Ён захоўвае душы багабойных Сваіх, з рукі бязбожных выратоўвае іх. 11Сьвятло ўзыходзіць для праведніка, і радасьць — для шчырых сэрцам. 12Весяліцеся ў ГОСПАДЗЕ, праведнікі, і слаўце на ўспамін сьвятасьці Ягонай!

Copiado!
Aa