Salmos 94

Até quando triunfarão os ímpios

Божа помсты, ГОСПАДЗЕ, Божа помсты, зазьзяй! 2Узьніміся, Судзьдзя зямлі, аднагародзь пыхліўцам за тое, што зрабілі яны! 3Дакуль бязбожнікі, ГОС­ПАДЗЕ, дакуль бязбожнікі будуць радавацца?

4[Дакуль] будуць плявузгаць, прамаўляць дзёрзка? [Дакуль] будуць гаварыць усе злачынцы? 5Яны крышаць народ Твой, ГОСПАДЗЕ, прыціскаюць спадчыну Тваю. 6Удоваў і прыхадняў мардуюць і сіротаў забіваюць, 7і кажуць: «Ня ўбачыць гэтага ГОСПАД, і не даведаецца Бог Якуба!»

8Зразумейце, бязглуздыя з народу! І калі, бязглуздыя, паразумнееце? 9Ці ж Той, Які вуха стварыў, не пачуе? Ці ж Той, Які вока ўфармаваў, ня ўбачыць? 10Ці ж Той, Які навучае народы, ня будзе караць, Той, Які вучыць чалавека ведам?

11ГОСПАД ведае думкі чалавечыя, што яны — марнасьць. 12Шчасьлівы чалавек, якога Ты, ГОСПАДЗЕ, навучаеш і вучыш яго Закону Твайму, 13каб быў ён у супакоі ў дні ліхія, пакуль выкапаны будзе дол для бязбожніка.

14Бо не адкіне ГОСПАД народ Свой, і спадчыну Сваю не пакіне. 15Бо вернецца суд да праведнасьці, і пойдуць за ім усе правыя сэрцам. 16Хто за мяне супраць злачынцаў паўстане? Хто заступіцца за мяне супраць тых, што робяць злачынства?

17Калі б ГОСПАД ня быў успамогай мне, хутка душа мая пасялілася б у [месцы] маўчаньня. 18Калі я сказаў: «Хістаецца нага мая!», міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, умацавала мяне. 19Калі мноства цяжкіх думак у нутры маім, пацяшэньні Твае падбадзёрваюць душу маю.

20Ці ж можа таварышаваць з Табою пасад загубы, які чыніць ліхоцьце супраць пастановы [Тваёй]? 21Яны зьбіраюцца супраць душы праведніка і кроў нявінную асуджаюць. 22Але ГОСПАД стаўся ўмацаваным замкам для мяне, і Бог мой — скалой прыстанішча майго.

23І зьверне Ён на іх злачынства іхняе, і ў ліхоце іхняй вынішчыць іх; вынішчыць іх ГОСПАД, Бог наш.

Copiado!
Aa