Salmos 92

Bom é louvar ao Senhor

Псальм. Сьпеў на дзень суботы. 2Добра славіць ГОСПАДА і выслаўляць імя Тваё, Найвышэйшы! 3Апавядаць раніцаю міласэрнасьць Тваю, і вернасьць Тваю — уначы, 4на дзесяціструнным псалтыры і на гусьлях граючы.

5Бо Ты ўзьвесяліў мяне, ГОСПАДЗЕ, справамі Тваімі, творам рук Тваіх буду радавацца. 6Якія вялікія ўчынкі Твае, ГОСПАДЗЕ; вельмі глыбокія думкі Твае. 7Чалавек бязглузды ня будзе ведаць, і дурань не зразумее гэтага.

8Калі бязбожнікі зелянеюць, як трава, і ўсе ліхадзеі квітнеюць, няхай будуць яны зьнішчаны на вякі! 9А Ты, ГОСПАДЗЕ, узвышаны на вякі! 10Бо вось ворагі Твае, ГОСПАДЗЕ, бо вось ворагі Твае загінуць, і будуць расьцярушаныя ўсе ліхадзеі.

11І Ты ўзнясеш рог мой, як у аднарога, я буду памазаны сьвежым алеем. 12Будуць глядзець вочы мае на ворагаў маіх, і пра злачынцаў, якія паўсталі супраць мяне, пачуюць вушы мае. 13Праведнік быццам пальма зелянее, ён расьце, як той кедр на Лібане.

14Насаджаныя ў Доме ГОСПАДА зелянеюць на пана­дворках Бога нашага. 15Яны плод свой даюць і ў старасьці, яны сакавітыя і сьвежыя, 16каб абвяшчаць, што ГОСПАД справядлівы, Скала мая, і няма ў Ім беззаконьня.

Copiado!
Aa