Salmos 65

Coroas o ano com a tua bondade

Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Сьпеў. 2Табе, Божа, прыналежыць хвала на Сыёне; і Табе будуць споўненыя абяцаньні. 3Ты чуеш малітву, да Цябе ўсякае цела імкнецца.

4Справы беззаконныя перамаглі мяне, але Ты дараваў нам правіны нашыя. 5Шчасьлівы той, каго Ты выбраў і наблізіў, каб жыў ён на панадворках Тваіх; мы будзем насычацца даброцьцем Дому Твайго, сьвятой сьвятыні Тваёй. 6Страшнымі [ўчынкамі] ў праведнасьці Ты адказваеш нам, Божа збаўленьня нашага, пэўнасьць усіх канцоў зямлі і далёкага мора, 7Які ўгрунтаваў горы сілаю Сваёй, Які падперазаны магутнасьцю, 8Які суцішае шум мора, шум хваляў ягоных і мноства народу.

9І будуць баяцца знакаў Тваіх жыхары канцоў сьвету, землі на ўсходзе і на захадзе Ты разьвесяляеш. 10Ты наведаў зямлю і напаіў яе, Ты ўзбагаціў яе Божым струмянём, напоўненым водамі. Ты прыгатаваў збожжа на ёй, бо гэтак угрунтаваў яе. 11Ты насычаеш разоры яе і разраўноўваеш скібы яе, кроплямі дажджу разьмякчаеш яе, парастак яе дабраслаўляеш.

12Ты ўкаранаваў год дабром Тваім, і сьцежкі Твае разьліваюць тлустасьць, 13разьліваюць на пашы ў пустыні, і ўзгоркі падпярэзваюцца радасьцю, 14апранаюцца ў чароды авечак, і даліны атуляюцца збожжам, радасна гукаюць і сьпяваюць.

Copiado!
Aa