Salmos 54

Deus é o meu auxílio

Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Навучаньне Давіда, 2калі прыйшлі Зіфеі і сказалі Саўлу: «Ці ж гэта не Давід схаваўся ў нас?» 3Божа, імем Тваім збаў мяне, і магутнасьцю Тваёю вядзі справу маю!

4Божа, пачуй малітву маю, прыхілі вуха да словаў вуснаў маіх! 5Бо чужынцы паўсталі супраць мяне, і моцныя шукаюць душы маёй; яны ня маюць Бога перад сабою. (Сэлях) 6Вось, Бог — дапамога мая; Госпад падтрымлівае душу маю.

7Зьвяртаючыся, зьвернецца ліха на ворагаў маіх. У праўдзе Тваёй Ты вынішчы іх! 8Тады ахвотна буду скла­даць ахвяры Табе; буду славіць імя Тваё, ГОСПА­ДЗЕ, бо Ты — добры! 9Бо Ты вызваліў мяне ад усіх трывогаў, і на [загубу] ворагаў маіх глядзелі вочы мае.

Copiado!
Aa