Salmos 46

Deus é o nosso refúgio e fortaleza

Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў. 2Бог для нас — прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць. 3Дык ня будзем баяцца, хоць бы захісталася зямля і горы рушылі ў сэрца мора, 4хоць бы раўлі і ўздымаліся воды ягоныя, хоць бы трэсьліся горы ад шалу яго. (Сэлях) 5[Вось] рака, струмяні ейныя радуюць горад Божы, сьвятую сялібу Найвышэйшага.

6Бог пасярод яго, дык ён не захістаецца; Бог дапаможа яму, як настане раніца. 7Зараўлі народы, захісталіся валадарствы; Ён выдаў голас Свой, і зямля растапілася. 8ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба. (Сэлях) 9Прыйдзіце, пабачце дзеі ГОС­ПАДА, якое спусташэньне Ён зрабіў на зямлі, 10Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні.

11«Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!» 12ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба! (Сэлях)

Copiado!
Aa