Salmos 128

A bênção sobre a casa

Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОС­ПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі. 2Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе! 3Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.

4Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны чалавек, які баіцца ГОСПАДА. 5І дабраславіць цябе ГОСПАД з Сыёну, і ты будзеш бачыць дабрабыт Ерусаліму ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, 6і будзеш бачыць сыноў ад сыноў тваіх. Супакой над Ізраілем!

Copiado!
Aa