Provérbios 2
Busca a sabedoria como tesouro escondido
Сыне мой, калі ты прыймеш словы мае і захаваеш у сябе прыказаньні мае, 2прыхіляючы вуха тваё да мудрасьці і схіляючы сэрца тваё да разважлівасьці, 3калі вось клікаць будзеш розум і голас твой уздымеш, заклікаючы развагу, 4калі шукаць яе будзеш як срэбра, і прагнуць яе будзеш як багацьця, 5тады зразумееш страх перад ГОСПАДАМ і знойдзеш пазнаньне Бога.
6Бо ГОСПАД дае мудрасьць, і з вуснаў Ягоных — веданьне і разуменьне. 7Ён захоўвае цьвярозы розум правым, Ён — шчыт для тых, якія ходзяць беззаганна. 8Ён пільнуе сьцежкі правасудзьдзя, захоўвае шляхі багабойных Сваіх.
9Тады зразумееш праведнасьць, суд і справядлівасьць, і кожны шлях добры, 10калі ўвойдзе мудрасьць у сэрца тваё, і веданьне ўсьцешыць душу тваю. 11Разважлівасьць будзе пільнаваць цябе, і розум будзе захоўваць цябе, 12каб выратаваць цябе ад шляху ліхога і ад чалавека, які гаворыць хлусьліва, 13ад тых, якія пакідаюць шлях просты, каб хадзіць сьцежкамі цемры, 14якія цешацца, робячы злое, і радуюцца з ліхіх учынкаў, 15у якіх шляхі крывыя і якія блукаюцца на сьцежках сваіх, 16каб выратаваць цябе ад чужой жанчыны і ад чужаніцы, што гаворыць лісьліва,
17якая пакінула сябра маладосьці сваёй і забылася на запавет Бога свайго. 18Бо дом яе нахіліўся да сьмерці, і шлях ейны — да мёртвых; 19усе, хто да яе ўваходзяць, назад не вяртаюцца і не знаходзяць сьцежак жыцьця.
20Дык хадзі ж ты шляхам добрых і трымайся сьцежкі праведнікаў, 21бо правыя будуць жыць на зямлі, і беззаганныя застануцца на ёй. 22А бязбожныя будуць вынішчаны з зямлі, ліхадзеі будуць выкарэнены з яе.