Provérbios 18
Um amigo mais chegado que um irmão
Свавольны шукае жаданьня [свайго] і кожнай цьвярозай думцы працівіцца. 2Дурань ня хоча застанаўляцца, а толькі каб выявіць розум свой. 3Калі прыходзіць бязбожнік, прыходзіць пагарда, і разам з сорамам — ганьба.
4Словы вуснаў чалавечых — глыбокія воды, крыніца мудрасьці — бурлівы ручай. 5Нядобра зважаць на аблічча бязбожнага, каб паваліць праведнага на судзе. 6Словы дурня прыводзяць да спрэчкі, і вусны ягоныя выклікаюць бойку.
7Вусны дурня — загуба ягоная, а мова ягоная — пастка для душы яго. 8Словы пляткара — як прысмакі, яны зыходзяць у глыб нутра. 9Нядбайны ў рабоце сваёй — брат нішчыцеля.
10Імя ГОСПАДА — магутная вежа, пабяжыць туды праведнік і будзе ў бясьпецы. 11Маёмасьць багатага — умацаваны горад для яго, уяўляецца яна яму як муры высокія. 12Перад загубай вывышаецца сэрца чалавека, а ўпакораньне папераджае славу.
13Хто дае адказ раней, чым выслухае, той неразумны, і сорам яму. 14Дух чалавека пераносіць немач сваю, але дух маркотны хто можа ўзьняць. 15Сэрца разважнае набывае веды, і вуха мудрых шукае веданьня.
16Падарунак чалавека дае яму прастору і да вялікіх прывядзе яго. 17Першы ў спрэчцы сваёй [падаецца] справядлівым, але прыйдзе бліжні ягоны і выспрабуе яго. 18Жэрабя спыняе сваркі і дзеліць між магутнымі.
19Пакрыўджаны брат — як умацаваны горад, а сваркі — як завалы ў замку. 20З плоду вуснаў сваіх насыціць чалавек нутро сваё, з прыбыткаў губаў сваіх насыціцца. 21Сьмерць і жыцьцё ў руцэ языка; хто любіць яго, будзе есьці плады ягоныя.
22Хто знайшоў жонку, той знайшоў добрае і атрымаў ласку ад ГОСПАДА. 23Бедны гаворыць, умольваючы, а багаты адказвае груба. 24Чалавек, які мае сяброў, сам павінен быць сяброўскі, і бывае, што сябар больш любіць, чым брат.