Números 7

As ofertas dos líderes

І сталася ў дзень, калі Майсей скончыў буда­ваць Сялібу і памазаў яе, і пасьвяціў яе і ўсе прыналежнасьці ейныя, і ахвярнік, і ўсе прылады ягоныя, і памазаў іх, і пасьвяціў іх, 2прыйшлі князі Ізраіля, галовы дамоў бацькоў сваіх, князі пакаленьняў, якія стаялі на чале перапісаных, 3і прынесьлі дары свае перад аблічча ГОСПАДА: шэсьць крытых вазоў і дванаццаць валоў, па адным возе ад двух князёў і па аднаму валу ад кожнага, і паставілі гэта перад Сялібай.

4І сказаў ГОСПАД Майсею: 5«Вазьмі [гэта] ад іх; і няхай будзе на службу пры Намёце Спатканьня. І дасі гэта лявітам адпаведна да іх паслугі». 6І ўзяў Майсей вазы і валоў, і аддаў іх лявітам.

7Адпаведна да іх паслугі сынам Гершона даў два вазы і чатыры валы. 8Восем валоў і чатыры вазы даў сынам Мэрары, адпаведна да іхняй паслугі пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара. 9А сынам Кегата ня даў нічога, бо іх паслуга пры [рэчах] сьвятых, каб насіць іх на рамёнах сваіх.

10І прынесьлі князі дары свае на пасьвячэньне ахвярніка перад ахвярніка ў дзень пасьвячэньня ягонага. 11І сказаў ГОСПАД Майсею: «Няхай кожны з князёў што­дзень прыносіць дар свой на пасьвячэньне ахвярніка». 12У першы дзень прынёс дар свой Нахшон, сын Амінадава, з пакаленьня Юды.

13Ягоным дарам ахвярным былі міса срэбная ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чаша срэбная ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 14залатая чаша ў дзе­сяць [сыкляў], напоўненая кадзілам, 15адзін бычок, адзін баран і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 16казёл у ахвяру за грэх, 17і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта дар ахвярны Нахшона, сына Амінадава.

18У другі дзень прынёс [дар]Натанаэль, сын Цуара, князь Ісахара. 19Ён прынёс свой дар ахвярны: місу срэбную ў сто трыц­цаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абе­дзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 20залатую чашу ў дзе­сяць [сыкляў], напоўненую кадзілам; 21аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 22казла ў ахвяру за грэх, 23і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта дар ахвярны Натанаэля, сына Цуара.

24У трэці дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Завулёна Эліяў, сын Хэлёна. 25Ягоным дарам [былі]: міса срэбная ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чаша срэбная ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 26залатая чаша ў дзе­сяць [сыкляў], напоўненая кадзілам, 27адзін бычок, адзін баран і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 28казёл у ахвяру за грэх, 29і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліява, сына Хэлёна.

30У чацьвёрты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Рубэна Эліцур, сын Шэдэура. 31Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 32залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам, 33аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 34казла ў ахвяру за грэх, 35і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліцура, сына Шэдэура.

36У пяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Сымона Шэлюміэль, сын Цурышадая. 37Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 38залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам, 39аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 40казла ў ахвяру за грэх, 41і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Шэлюміэля, сына Цурышадая.

42У шосты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Гада Эліясаф, сын Дэўэля. 43Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 44залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам, 45аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 46казла ў ахвяру за грэх, 47і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліясафа, сына Дэўэля.

48У сёмы дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Эфраіма Элішама, сын Амігуда. 49Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 50залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам, 51аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 52казла ў ахвяру за грэх, 53і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Элішамы, сына Амігуда.

54У восьмы дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Манасы Гамаліэль, сын Пэдагсура. 55Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 56залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам, 57аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 58казла ў ахвяру за грэх, 59і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Гамаліэля, сына Пэдагсура.

60У дзявяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Бэн’яміна Абідан, сын Гідэоні. 61Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 62залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам, 63аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 64казла ў ахвяру за грэх, 65і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Абідана, сына Гідэоні.

66У дзясяты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Дана Ахіезэр, сын Амішадая. 67Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 68залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам, 69аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 70казла ў ахвяру за грэх, 71і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Ахіезэра, сына Амішадая.

72У адзінаццаты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Асэра Пагіэль, сын Акрана. 73Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 74залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам, 75аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 76казла ў ахвяру за грэх, 77і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Пагіэля, сына Акрана.

78У дванаццаты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Нэфталі Ахіра, сын Энана. 79Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 80залатую чашу ў дзесяць [сыкляў], напоўненую кадзілам, 81аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 82казла ў ахвяру за грэх, 83і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Ахіры, сына Энана.

84Вось [дары] ад князёў Ізраіля пры пасьвячэньні ахвярніка, у дзень яго памазаньня: дванаццаць срэбных місаў, дванаццаць срэбных чашаў, дванаццаць залатых чашаў. 85Кожная міса важыла сто трыццаць [сыкляў] срэбра, а кожная чаша — семдзясят [сыкляў]. Усяго срэбра начыньняў — дзьве тысячы чатырыста [сыкляў], паводле сыклю сьвятыні. 86Чашаў залатых, напоўненых кадзілам, [было] дванаццаць; кожная чаша важыла дзесяць [сыкляў], паводле сыклю сьвятыні. Усяго золата чашаў [было] сто дваццаць [сыкляў].

87Усяго быдла для цэласпаленьня, [было]: дванаццаць бычкоў, дванаццаць бараноў, дванаццаць аднагадовых ягнят, і [належныя] ахвяры хлебныя, і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх. 88Усяго быдла, прызначанага ў ахвяру мірную, [было]: дваццаць чатыры валы, шэсьцьдзясят бараноў, шэсьцьдзясят казлоў і шэсьцьдзясят аднагадовых ягнят. Гэта [дары] на пасьвячэньне ахвярніка, калі ён быў памазаны. 89І калі Майсей уваходзіў у Намёт Спатканьня, каб гаварыць з [Богам], ён чуў голас, які прамаўляў да яго з-над накрыўкі, якая была над Каўчэгам Сьведчаньня паміж двума херувімамі, і [Бог] прамаўляў да яго.

Copiado!
Aa