Mateus 4
A tentação no deserto
Тады Ісус заведзены быў Духам у пустыню дзеля спакушэньня праз д’ябла, 2і, прапасьціўшы сорак дзён і сорак начэй, нарэшце згаладнеў. 3І, падыйшоўшы да Яго, спакусьнік сказаў: «Калі Ты — Сын Божы, скажы, каб камяні гэтыя сталіся хлябамі».
4Ён жа, адказваючы, сказаў яму: «Напісана: “Ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам, што выходзіць з вуснаў Божых”». 5Потым бярэ Яго д’ябал у сьвяты горад, і стаўляе на самым версе сьвятыні, 6і кажа Яму: «Калі Ты — Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: “Анёлам Сваім загадае пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою Тваёю”».
7Ісус сказаў яму: «Ізноў жа напісана: “Не спакушай Госпада, Бога твайго”». 8Ізноў бярэ Яго д’ябал на вельмі высокую гару, і паказвае Яму ўсе валадарствы сьвету і славу іх, 9і кажа Яму: «Усё гэта дам Табе, калі, упаўшы, паклонішся мне».
10Тады Ісус кажа яму: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Бо напісана: “Госпаду, Богу твайму, пакланяйся і Яму аднаму служы”». 11Тады пакідае Яго д’ябал; і вось, анёлы прыступіліся і служылі Яму.
Jesus começa a pregar
12А пачуўшы, што Ян у вязьніцы, Ісус адыйшоў у Галілею. 13І, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і асеў у Капэрнауме прыморскім, у межах Завулёна і Нэфталі, 14каб споўнілася сказанае праз прарока Ісаю, які кажа: 15«Зямля Завулёна і зямля Нэфталі, на дарозе прыморскай за Ярданам, Галілея паганская, 16народ, які сядзеў у цемры, убачыў сьвятло вялікае, і тым, што сядзелі ў краіне і ценю сьмерці, сьвятло зазьзяла».
17З таго часу Ісус пачаў абвяшчаць і казаць: «Навярніцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае».
Jesus chama os primeiros discípulos
18Праходзячы ж недалёка ад мора Галілейскага, Ён убачыў двух братоў, Сымона, называнага Пятром, і Андрэя, брата ягонага, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбаловы, 19і кажа ім: «Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі чалавекаў». 20І яны адразу, пакінуўшы сеці, пайшлі за Ім.
21Ідучы адтуль далей, убачыў Ён іншых двух братоў, Якуба Заўдыявага і Яна, брата ягонага, у чаўне з Заўдыем, бацькам іхнім, якія правілі сеці свае, і паклікаў іх. 22І яны адразу, пакінуўшы човен і бацьку свайго, пайшлі за Ім.
Jesus cura as multidões
23І хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі, навучаючы ў сынагогах іхніх і абвяшчаючы Эвангельле Валадарства, і аздараўляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у народзе. 24І прайшлі пра Яго чуткі па ўсёй Сірыі, і прыводзілі да Яго ўсіх нядужых, з рознымі хворасьцямі і пакутамі, і апанаваных дэманамі, і люнатыкаў, і спараліжаваных, і Ён іх аздараўляў. 25І ішлі за Ім шматлікія натоўпы з Галілеі, і Дэкапалю, і Ерусаліму, і Юдэі, і з таго боку Ярдану.