Marcos 13
O templo será destruído
І калі выходзіў Ён са сьвятыні, гаворыць Яму адзін з вучняў Ягоных: «Настаўнік, паглядзі, якія камяні ды якія пабудовы!» 2А Ісус, адказваючы, сказаў яму: «Бачыш усе гэтыя вялізарныя пабудовы? Не застанецца камяня на камяні, які б ня быў зруйнаваны». 3І калі Ён сядзеў на гары Аліўнай насупраць сьвятыні, спыталіся ў Яго насамоце Пётар, і Якуб, і Ян, і Андрэй: 4«Скажы нам, калі гэта станецца, і які знак, калі ўсё гэта мае скончыцца?»
5Ісус, адказваючы ім, пачаў гаварыць: «Глядзіце, каб вас хто не падмануў. 6Бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я, і многіх падмануць. 7А калі пачуеце пра войны і чуткі ваенныя, не трывожцеся, бо ўсё гэта павінна стацца, але гэта яшчэ не канец.
8Бо паўстане народ на народ, і валадарства на валадарства, і будуць месцамі землятрусы, і будуць голад і замяшаньні. Гэта пачатак мукаў радзін.
Levados diante das autoridades
9Глядзіце ж і вы самі, бо будуць вас выдаваць у сынэдрыёны і біць у сынагогах, і будзеце пастаўленыя перад ваяводамі і валадарамі дзеля Мяне на сьведчаньне ім. 10І ўсім народам павінна спачатку быць абвешчана Эвангельле. 11І калі павядуць вас, каб выдаць, не клапаціцеся наперад, што маеце гаварыць, і не абдумвайце, але што дадзена вам будзе ў гэты час, тое кажыце, бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Сьвяты.
12І выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька сына; і дзеці паўстануць супраць бацькоў і будуць забіваць іх, 13і будзеце вы ў нянавісьці ў-ва ўсіх дзеля імя Майго. Але хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.
Dias de grande aflição
14А калі ўбачыце агіду спусташэньня, як сказана праз Данііла прарока, што стане там, дзе не павінна, — хто чытае, няхай разумее, — тады тыя, хто ў Юдэі, няхай уцякаюць у горы, 15а хто на даху, няхай не зыходзіць у дом і не ўваходзіць узяць нешта з дому свайго, 16і хто ў полі, няхай не вяртаецца назад узяць адзеньне сваё.
17Але гора цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі, у тыя дні. 18Дык маліцеся, каб не былі ўцёкі вашыя ў зіму. 19Бо ў тыя дні будзе такі прыгнёт, якога не было ад пачатку стварэньня, якое стварыў Бог, аж дагэтуль, і ня будзе.
20І калі б Госпад не скараціў гэтых дзён, не выратавалася б ніводнае цела, але дзеля выбраных, якіх Ён выбраў, скараціў гэтыя дні. 21І тады, калі хто вам скажа: “Вось тут Хрыстос”, ці: “Вось, там”, — ня верце. 22Бо паўстануць фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі, і будуць рабіць знакі і цуды, каб зьвесьці, калі магчыма, і выбраных.
23Вы ж глядзіце: вось, Я вам усё наперад сказаў.
A vinda do Filho do Homem
24Але ў тыя дні, пасьля прыгнёту таго, зацьмее сонца, і месяц ня дасьць сьвятла свайго, 25і зоркі нябесныя падаць будуць, і сілы, што ў небе, захістаюцца. 26І тады ўгледзяць Сына Чалавечага, Які прыходзіць на аблоках з вялікай моцаю і славаю.
27І тады Ён пашле анёлаў Сваіх, і зьбярэ выбраных Сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба.
A lição da figueira
28У дрэва фігавага навучыцеся прыповесьці: калі ўжо галінка ягоная робіцца мяккай і пускае лісты, разумееце, што блізка лета. 29Гэтак і вы, калі ўбачыце, што гэта адбываецца, разумейце, што блізка, у дзьвярах. 30Сапраўды кажу вам: не праміне пакаленьне гэтае, аж усё гэта станецца.
31Неба і зямля прамінуць, але словы Мае не прамінуць.
Fiquem atentos
32А пра дзень той і гадзіну ніхто ня ведае, ані анёлы, якія ў небе, ані Сын, а толькі Айцец. 33Глядзіце, ня сьпіце і маліцеся, бо ня ведаеце, калі прыйдзе пара. 34Як чалавек, які, выяжджаючы, пакінуў дом свой, і даў уладу слугам сваім, і кожнаму свой абавязак, і загадаў прыдзьверніку, каб чуваў.
35Дык чувайце, бо ня ведаеце, калі гаспадар дому прыйдзе: вечарам, ці апоўначы, ці як певень засьпявае, ці раніцай, 36каб, калі вернецца неспадзявана, не знайшоў вас, што сьпіцё. 37А што вам кажу, усім кажу: "Чувайце!"»