Marcos 1
João Batista e o batismo de Jesus
Пачатак Эвангельля Ісуса Хрыста, Сына Божага. 2Як напісана ў Прарокаў: «Вось Я пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім, які пракладзе шлях Твой перад Табою. 3Голас таго, хто кліча ў пустыні: Падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі рабіце сьцежкі Яго».
4Зьявіўся Ян, хрысьцячы ў пустыні і абвяшчаючы хрышчэньне навяртаньня дзеля адпушчэньня грахоў. 5І выходзіла да яго ўся краіна Юдэйская і ўсе Ерусалімцы, і ўсе былі ім хрышчаны ў рацэ Ярдан, вызнаючы грахі свае. 6І быў Ян апрануты ў вярблюдавы волас, і скураны пояс на паясьніцы яго, і еў ён саранчу і дзікі мёд.
7І абвяшчаў ён, кажучы: «Ідзе за мной Дужэйшы за мяне, Якому я ня варты, нахіліўшыся, разьвязаць рамень сандалаў Ягоных. 8Я хрышчу вас вадой, а Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым». 9І сталася ў тыя дні, прыйшоў Ісус з Назарэту Галілейскага і быў ахрышчаны Янам у Ярдане.
10І адразу, як выходзіў з вады, убачыў адкрытае неба і Духа, як голуба, што зыходзіў на Яго. 11І голас быў з неба: «Ты — Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне».
A tentação e o início da pregação
12І адразу Дух вядзе Яго ў пустыню. 13І быў Ён там у пустыні сорак дзён, спакушваны шатанам; і быў між зьвяроў, і анёлы паслугавалі Яму. 14А пасьля таго, як Ян быў выдадзены, прыйшоў Ісус у Галілею, абвяшчаючы Эвангельле Валадарства Божага 15і кажучы, што споўніўся час і наблізілася Валадарства Божае: «Навярніцеся і верце ў Эвангельле!»
Jesus chama os primeiros discípulos
16І, праходзячы каля мора Галілейскага, убачыў Сымона і Андрэя, брата ягонага, што закідвалі [нерат] у мора, бо былі яны рыбаловамі. 17І сказаў ім Ісус: «Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі людзей». 18І адразу, пакінуўшы сеткі свае, яны пайшлі за Ім.
19І, адыйшоўшыся адтуль недалёка, убачыў Ён Якуба Заўдыявага і Яна, брата ягонага, як яны ў чаўне напраўлялі сеткі. 20І адразу паклікаў іх. І яны, пакінуўшы бацьку свайго Заўдыя ў чаўне з работнікамі, пайшлі за Ім.
O homem com espírito imundo
21І ўваходзяць у Капэрнаум. І адразу ў суботу, увайшоўшы ў сынагогу, Ён навучаў. 22І ўсе дзівіліся з вучэньня Ягонага, бо Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі. 23І быў у сынагозе іхняй чалавек, [апанаваны] духам нячыстым, і закрычаў ён, 24кажучы: «Пакінь! Што нам і Табе, Ісус Назарэец? Ты прыйшоў загубіць нас? Ведаю Цябе, хто Ты, Сьвяты Божы!»
25Але прыгразіў яму Ісус, кажучы: «Замаўчы і выйдзі з яго!» 26І нячысты дух, тузануўшы яго і загаласіўшы моцным голасам, выйшаў з яго. 27І аслупянелі ўсе, таму пыталіся адзін аднаго, кажучы: «Што гэта? Што гэта за новае вучэньне, што з уладаю загадвае нячыстым духам, і яны слухаюцца Яго?»
28І адразу пайшла чутка пра Яго паўсюль у-ва ўсёй ваколіцы Галілейскай.
Curas em Cafarnaum
29І, адразу выйшаўшы з сынагогі, прыйшлі яны ў дом Сымона і Андрэя разам з Якубам і Янам. 30Цешча ж Сымона ляжала ў гарачцы, і адразу кажуць Яму пра яе. 31І, падыйшоўшы, Ён падняў яе, узяўшы за руку, і адразу пакінула яе гарачка, і яна паслугавала ім.
32А калі настаў вечар, як сонца зайшло, прыносілі да Яго ўсіх хворых і апанаваных дэманамі; 33і ўвесь горад сабраўся перад дзьвярыма. 34І Ён аздаравіў многіх хворых на розныя хваробы, і многіх дэманаў выгнаў, і не дазваляў дэманам гаварыць, што яны ведаюць, што Ён — Хрыстос.
Jesus ora e prega na Galileia
35І раніцай, на самым досьвітку ўстаўшы, выйшаў, і пайшоў у пустыннае месца, і там маліўся. 36І пайшлі за Ім Сымон і тыя, што з ім [былі], 37і, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: «Усе шукаюць Цябе».
38А Ён кажа ім: «Хадзем у бліжэйшыя паселішчы, каб і там Я абвяшчаў, бо Я дзеля гэтага прыйшоў». 39І Ён абвяшчаў у сынагогах іхніх па ўсёй Галілеі і выганяў дэманаў.
A cura do leproso
40І прыходзіць да Яго пракажоны, просячы Яго і падаючы перад Ім на калені, і кажучы Яму: «Калі хочаш, можаш мяне ачысьціць». 41Дык Ісус, зьлітаваўшыся, працягнуў руку і дакрануўся да яго, і кажа яму: «Хачу, будзь ачышчаны». 42І калі сказаў, адразу зыйшла з яго праказа і стаў ачышчаны.
43І, грозна глянуўшы на яго, адразу выправіў яго, 44і сказаў яму: «Глядзі, нікому нічога не кажы, але ідзі, пакажыся сьвятару і прынясі за ачышчэньне сваё тое, што загадаў Майсей, дзеля сьведчаньня ім». 45Але ён, выйшаўшы, пачаў шмат абвяшчаць і шырыць кругом гэта слова, што [Ісус] ужо ня мог адкрыта ўвайсьці ў горад, але быў вонкі, у мясьцінах пустынных. І прыходзілі да Яго адусюль.