João 13

Jesus lava os pés dos discípulos

А перад сьвятам Пасхі Ісус, ведаючы, што прыйшла Яго гадзіна перайсьці з гэтага сьвету да Айца, палюбіўшы Сваіх, якія ў гэтым сьвеце, да канца ўзьлюбіў іх. 2І калі была вячэра і д’ябал улажыў ужо ў сэрца Юды Сымонавага Іскарыёта выдаць Яго, 3Ісус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукі Ягоныя і што Ён ад Бога выйшаў і да Бога ідзе, 4устае ад вячэры, скідвае з Сябе адзеньне і, узяўшы ручнік, падперазаўся.

5Потым налівае вады ва ўмывальніцу і пачынае абмываць ногі вучням і выціраць ручніком, якім быў падперазаны. 6Тады падыходзіць да Сымона Пятра, і той кажа Яму: «Госпадзе! Ці ж Табе абмываць ногі гэтыя?» 7Адказаў Ісус і сказаў яму: «Што Я раблю, ты цяпер ня ведаеш, але даведаешся пасьля».

8Пётар кажа Яму: «Не абмыеш ног маіх да веку». Адказаў яму Ісус: «Калі не абмыю цябе, ня будзеш мець часткі са Мною». 9Кажа Яму Сымон Пётар: «Госпадзе, ня толькі ногі мае, але і рукі, і галаву». 10Кажа яму Ісус: «Памытаму трэба толькі ногі абмыць, бо ён увесь чысты; і вы чыстыя, але ня ўсе».

11Бо ведаў, хто выдасьць Яго, таму сказаў: «Ня ўсе вы чыстыя». 12Калі ж Ён абмыў ногі іхнія і ўзяў адзеньне Сваё, узьлёгшы ізноў, сказаў ім: «Ці разумееце, што Я зрабіў вам? 13Вы клічаце Мяне “Настаўнік” і “Госпад”, і слушна кажаце, бо гэта Я і ёсьць.

14Дык калі Я, Госпад і Настаўнік, абмыў вашыя ногі, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму, 15бо Я даў вам прыклад, каб, як Я зрабіў вам, і вы рабілі. 16Сапраўды, сапраўды кажу вам: слуга ня большы за гаспадара свайго, і пасланец ня большы за таго, хто яго паслаў.

17Калі гэтае ведаеце, шчасьлівыя вы, калі гэта робіце.

Jesus anuncia a traição

18Не пра ўсіх вас кажу. Я ведаю тых, каго выбраў, але каб споўнілася Пісаньне: “Той, хто есьць са Мною хлеб, падняў на Мяне пяту сваю”. 19Цяпер кажу вам, раней, чым гэта сталася, каб, калі станецца, вы паверылі, што гэта Я ёсьць. 20Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто прыймае таго, каго Я паслаў, Мяне прыймае, а хто Мяне прыймае, прыймае Таго, Хто паслаў Мяне».

21Сказаўшы гэтае, Ісус усхваляваўся ў духу, і засьведчыў, і сказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне!» 22Тады вучні паглядалі адзін на аднаго, збянтэжаныя, пра каго Ён кажа. 23Адзін з вучняў Ягоных, якога Ісус любіў, узьлягаў на ўлоньні Ісуса.

24Яму дае знак Сымон Пётар, каб спытаўся, хто той, пра каго Ён кажа. 25Той жа, прыхіліўшыся да грудзей Ісуса, кажа Яму: «Госпадзе! Хто гэта?» 26Адказвае Ісус: «Гэта той, каму Я дам, абмачыўшы, лусту». І, абмачыўшы лусту, дае Юдзе Сымонаваму Іскарыёту.

27І за лустаю ўвайшоў у яго шатан. Тады кажа яму Ісус: «Што робіш, рабі хутчэй». 28Ніхто з тых, якія ўзьлягалі, таго не зразумеў, дзеля чаго Ён гэта сказаў яму. 29А як у Юды была каліта, некаторыя думалі, што Ісус кажа яму: «Купі, што трэба нам на сьвята», ці каб даў нешта ўбогім.

30Той жа, узяўшы лусту, адразу выйшаў; а была ноч.

O novo mandamento

31Калі ён выйшаў, кажа Ісус: «Цяпер праслаўлены Сын Чалавечы, і Бог праслаўлены ў Ім. 32Калі Бог праслаўлены ўІм, Бог праславіць Яго ў Сабе, і неўзабаве праславіць Яго. 33Дзеткі, яшчэ трохі Я ёсьць з вамі. Будзеце шукаць Мяне і, як Я сказаў Юдэям: “Куды Я іду, вы ня можаце прыйсьці”, — так кажу цяпер і вам.

34Новае прыказаньне даю вам, каб вы любілі адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго. 35Па гэтым даведаюцца ўсе, што вы — Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго».

Jesus anuncia a negação de Pedro

36Кажа Яму Сымон Пётар: «Госпадзе, куды Ты ідзеш?» Адказаў яму Ісус: «Куды Я іду, ты ня можаш цяпер за Мною ісьці; але ўрэшце пойдзеш за Мною». 37Кажа Яму Пётар: «Госпадзе! Чаму я не магу ісьці за Табою цяпер? Я душу маю палажу за Цябе». 38Адказаў яму Ісус: «Душу сваю за Мяне паложыш? Сапраўды, сапраўды кажу табе: не прапяе певень, як тройчы адрачэшся ад Мяне.

Copiado!
Aa