Efésios 2

Pela graça sois salvos

І вас, мёртвых праз праступкі і грахі вашыя, 2у якіх вы некалі хадзілі паводле веку гэтага сьвету, па волі князя, які валадарыць у паветры, духа, які дзейнічае цяпер у сынах непакорнасьці, — 3між якімі і мы ўсе жылі некалі ў пажаданьнях цела нашага, выконваючы волю цела і думак, і былі па прыродзе дзецьмі гневу, як і іншыя, — 4Бог, багаты міласэрнасьцю, праз вялікую любоў Сваю, якою палюбіў нас, 5і нас, мёртвых праз праступкі, ажывіў разам з Хрыстом, — ласкай [Божай] вы збаўленыя, — 6і ўваскрасіў, і пасадзіў у нябёсах у Хрысьце Ісусе, 7каб зьявіць у вяках, якія прыходзяць, бязьмернасьць багацьця ласкі Сваёй у ласкавасьці да нас у Хрысьце Ісусе.

8Бо ласкаю [Божай] вы збаўленыя праз веру; і гэта не ад вас — Божы дар: 9не праз учынкі, каб ніхто не хваліўся. 10Бо мы — твор Ягоны, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх хадзілі.

O muro da inimizade é derrubado

11Дзеля гэтага памятайце, што вы, некалі пагане целам, называныя неабрэзанымі праз тых, якія завуцца абрэзанымі целам [абразаньнем], зробленым рукамі, 12што вы былі ў той час без Хрыста, адлучаныя ад грамадзянства Ізраіля і чужыя запаветам абяцаньня, ня маючы надзеі і бязбожнікі ў сьвеце. 13А цяпер у Хрысьце Ісусе вы, што былі некалі далёка, сталіся блізкімі праз кроў Хрыста.

14Бо Ён — супакой наш, Які ўчыніў з абодвух адно і зруйнаваў загарадку, што стаяла пасярэдзіне, 15зьнішчыўшы варожасьць Целам Сваім, Закон прыказаньняў, які быў у пастановах, каб з двух стварыць у Сабе аднаго новага чалавека, прыносячы супакой, 16і ў адным целе пагадзіць абодвух з Богам праз крыж, забіўшы на ім варожасьць.

17І, прыйшоўшы, Ён дабравесьціў супакой вам, якія далёка і якія блізка, 18бо праз Яго абодва маем доступ да Айца ў адным Духу.

Cristo, a pedra angular

19Дык вы ўжо не чужынцы і ня прыхадні, але суграмадзяне сьвятым і хатнія ў Бога, 20збудаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста за кутні камень, 21на якім уся пабудова, ра­зам змацаваная, расьце ў сьвятую бажніцу ў Госпадзе, 22на якім і вы разам будуецеся на жытло Божае Духам.

Copiado!
Aa