Números 2
El orden del campamento
І прамовіў ГОСПАД да Майсея і Аарона, кажучы: 2«Няхай сыны Ізраіля разложаць табар, кожны пад сьцягам сваім, пад знакамі паводле дамоў бацькоў сваіх. Вакол Намёту Спатканьня на адлегласьці разложаць яны табар. 3Разложыць табар з усходу, дзе ўзыходзіць сонца, сьцяг табару Юды з дружынамі сваімі, а князем сыноў Юды [будзе] Нахшон, сын Амінадава.
4Лік войска ягонага, паводле падліку, — семдзясят чатыры тысячы шэсьцьсот. 5Побач іх разложыцца табар пакаленьня Ісахара, а князем сыноў Ісахара [будзе] Натанаэль, сын Цуара. 6Лік войска ягонага, паводле падліку, — пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
7[Потым] пакаленьне Завулёна, а князем сыноў Завулёна [будзе] Эліяў, сын Хэлёна. 8Лік войска ягонага, паводле падліку, — пяцьдзясят сем тысячаў чатырыста. 9Усіх, палічаных у табары Юды паводле дружынаў іхніх, — сто восемдзясят шэсьць тысячаў чатырыста. Яны першыя будуць выходзіць.
10З поўдня будзе сьцяг табару Рубэна з дружынамі сваімі, а князем сыноў Рубэна [будзе] Эліцур, сын Шэдэура. 11Лік войска ягонага, паводле падліку, — сорак шэсьць тысячаў пяцьсот. 12Побач іх разложыцца табар пакаленьня Сымона, а князем сыноў Сымона [будзе] Шэлюміэль, сын Цурышадая.
13Лік войска ягонага, паводле падліку, — пяцьдзясят дзевяць тысячаў трыста. 14[Пасьля] пакаленьне Гада, а князем сыноў Гада [будзе] Эліясаф, сын Дэўэля. 15Лік войска ягонага, паводле падліку, — сорак пяць тысячаў шэсьцьсот пяцьдзясят.
16Усіх, палічаных у табары Рубэна паводле дружынаў сваіх, — сто пяцьдзясят адна тысяча чатырыста пяцьдзясят. Яны другімі будуць выходзіць. 17Пасля вырушыць Намёт Спатканьня і табар лявітаў у сярэдзіне другіх табараў. Паводле таго, як раскладаліся табарам, так і выходзіць будуць, кожны на месцы сваім, пад сьцягам сваім. 18З захаду будзе сьцяг табару Эфраіма з дружынамі сваімі, а князем сыноў Эфраіма [будзе]Элішама, сын Амігуда.
19Лік войска ягонага, паводле падліку, — сорак тысячаў пяцьсот. 20Побач іх пакаленьне Манасы; а князем сыноў Манасы [будзе] Гамаліэль, сын Пэдагсура. 21Лік войска ягонага, паводле падліку, — трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
22[Потым] пакаленьне Бэн’яміна; а князем сыноў Бэн’яміна [будзе] Абідан, сын Гідэоні. 23Лік войска ягонага, паводле падліку, — трыццаць пяць тысячаў чатырыста. 24Усіх, палічаных у табары Эфраіма паводле дружынаў іхніх, — сто восем тысячаў сто. Яны трэція будуць выходзіць.
25З поўначы будзе сьцяг табару Дана з дружынамі сваімі, а князем сыноў Дана [будзе]Ахіезэр, сын Амішадая. 26Лік войска ягонага, паводле падліку, — шэсьцьдзясят дзьве тысячы семсот. 27Побач іх разложыцца табарам пакаленьне Асэра, а князем сыноў Асэра [будзе] Пагіэль, сын Акрана.
28Лік войска ягонага, паводле падліку, — сорак адна тысяча пяцьсот. 29[Потым] пакаленьне Нэфталі, а князем сыноў Нэфталі [будзе] Ахіра, сын Энана. 30Лік войска ягонага, паводле падліку, — пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.
31Усіх, палічаных у табары Дана, — сто пяцьдзясят сем тысячаў шэсьцьсот. Яны як апошнія будуць выходзіць пад сьцягамі сваімі. 32Гэта палічаныя сыны Ізраіля паводле дамоў бацькоў сваіх. Усіх, палічаных у табары паводле дружынаў сваіх, — шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят. 33Лявіты не былі палічаныя сярод сыноў Ізраіля, як загадаў ГОСПАД Майсею.
34Сыны Ізраіля зрабілі ўсё, што загадаў ГОСПАД Майсею: раскладаліся табарам пад сьцягамі сваімі і выходзілі паводле сем'яў сваіх і дамоў бацькоў сваіх.