Números 1
El primer censo
І прамовіў ГОСПАД да Майсея ў пустыні Сынай у Намёце Спатканьня ў першы дзень другога месяца, у другім годзе пасьля выхаду з Эгіпту, кажучы: 2«Пералічыце ўсю грамаду сыноў Ізраіля паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, усіх мужчынаў паводле імёнаў па галовах. 3Ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здатных да бою ў Ізраілі палічыце паводле дружынаў іхніх ты і Аарон.
4З кожнага пакаленьня павінен быць з вамі чалавек, князь роду бацькоў сваіх.
Los jefes de las tribus
5Вось імёны тых мужоў, якія будуць з вамі: для Рубэна — Эліцур, сын Шэдэура, 6для Сымона — Шэлюміэль, сын Цурышадая, 7для Юды — Нахшон, сын Амінадава, 8для Ісахара — Натанаэль, сын Цуара, 9для Завулёна — Эліяў, сын Гэлёна, 10для сыноў Язэпа: для Эфраіма — Элішама, сын Амігуда; для Манасы — Гамаліэль, сын Пэдагсура; 11для Бэн’яміна — Абідан, сын Гідэоні, 12для Дана — Ахіезэр, сын Амішадая,
13для Асэра — Пагіэль, сын Акрана, 14для Гада — Эліясаф, сын Дэўэля, 15для Нэфталі — Ахіра, сын Энана».
16Гэтыя пакліканыя з усёй грамады, князі пакаленьняў бацькоў сваіх і начальнікі тысячаў Ізраіля.
El número de cada tribu
17Іх узяў Майсей і Аарон, тых мужоў, якія былі паіменна названыя. 18У першы дзень другога месяца сабралі яны ўсю грамаду дзеля сьпісу іх паходжаньня паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх і лічылі кожнага па імені ад дваццаці гадоў і вышэй. 19Як загадаў ГОСПАД Майсею, быў зроблены перапіс у пустыні Сынай.
20Сыноў Рубэна, першароднага Ізраіля, паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою, 21тых, якіх палічылі з пакаленьня Рубэна, [было] сорак шэсьць тысячаў пяцьсот. 22Сыноў Сымона паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою, 23тых, якіх палічылі з пакаленьня Сымона, [было] пяцьдзясят дзевяць тысячаў трыста.
24Сыноў Гада паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою, 25тых, якіх палічылі з пакаленьня Гада, [было] сорак пяць тысячаў шэсьцьсот пяцьдзясят. 26Сыноў Юды паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою, 27тых, якіх палічылі з пакаленьня Юды, было семдзясят чатыры тысячы шэсьцьсот.
28Сыноў Ісахара паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою, 29тых, якіх палічылі з пакаленьня Ісахара, было пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста. 30Сыноў Завулёна паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою, 31тых, якіх палічылі з пакаленьня Завулёна, было пяцьдзясят сем тысячаў чатырыста.
32Сыноў Язэпа, сыноў Эфраіма паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою, 33тых, якіх палічылі з пакаленьня Эфраіма, было сорак тысячаў пяцьсот. 34Сыноў Манасы паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою, 35тых, якіх палічылі з пакаленьня Манасы, было трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
36Сыноў Бэн’яміна паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою, 37тых, якіх палічылі з пакаленьня Бэн’яміна, было трыццаць пяць тысячаў чатырыста. 38Сыноў Дана паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою, 39тых, якіх палічылі з пакаленьня Дана, было шэсьцьдзясят дзьве тысячы семсот.
40Сыноў Асэра паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою, 41тых, якіх палічылі з пакаленьня Асэра, было сорак адна тысяча пяцьсот. 42Сыноў Нэфталі паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою, 43тых, якіх палічылі з пакаленьня Нэфталі, было пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.
44Гэта палічаныя, якіх палічылі Майсей і Аарон, і князі Ізраіля, дванаццаць мужоў, па адным з кожнага дому бацькоў сваіх. 45І было ўсіх палічаных сыноў Ізраіля паводле дамоў бацькоў іхніх, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою ў Ізраілі, 46шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.
Los levitas no son contados
47Лявіты паводле пакаленьняў бацькоў сваіх не былі палічаны сярод іх, 48бо ГОСПАД прамовіў да Майсея, кажучы: 49«Не перапісвай пакаленьня Левія і не лічы іх разам з сынамі Ізраіля, 50але даручы лявітам Сялібу Сьведчаньня, усе прылады яе і ўсё, што да яе [належыць]. Яны будуць насіць Сялібу і ўсе прылады яе, будуць пры ёй служыць і вакол Сялібы разложаць табар [свой].
51Калі трэба рушыць Сялібе [ў дарогу], разьбяруць яе лявіты, а калі трэба затрымацца Сялібе, паставяць яе лявіты. Калі нехта [чужы] наблізіцца да яе, будзе забіты. 52Сыны Ізраіля разложацца табарам, кожны на месцы сваім, кожны пад сьцягам сваім, паводле дружынаў сваіх. 53А лявіты разложацца табарам вакол Сялібы Сьведчаньня; і кара не спадзе на грамаду сыноў Ізраіля. Лявіты будуць вартаваць каля Сялібы Сьведчаньня».
54І зрабілі сыны Ізраіля ўсё; як ГОСПАД загадаў Майсею, так і зрабілі.