Job 18

Bildad describe la suerte del impío

І адказаў Більдад з Шуаху, і сказаў: 2«Калі пакінеце вы кідаць прамовы? Перш зразумейце, а потым будзем гаварыць. 3Чаму ты нас лічыш за жывёлу, і мы нячыстыя ў вачах тваіх?

4Што ты губіш душу тваю ў гневе тваім? Ці ж дзеля цябе апусьцее зямля, і з месца свайго зварухнецца скала? 5Бо сьвятло бязбожніка патухне, і не застанецца зьнічкі ад агню ягонага. 6Пацямнее сьвятло ў намёце ягоным, і сьветач, які ў ім, патухне.

7Звузяцца крокі моцы ягонай, намер ягоны здрадзіць яго. 8Ублуталіся ў сетку ногі ягоныя, і ходзіць ён паміж пастак. 9Пятля зловіць нагу ягоную, і пастка сашчэпіцца над ім.

10Схаваны на зямлі пасткі для яго, і сіло чакае яго на дарозе. 11Палохаюць яго жахі і аблут­ваюць ногі ягоныя. 12Зьнікае ад голаду дужасьць ягоная, і загуба падрыхтаваная рэбрам ягоным.

13Хвароба зьесьць скуру ягоную, і зжарэ часткі цела ягонага першародны сьмерці. 14Зьнікне надзея ягоная з намёту яго, і пагоняць яго да валадара жахаў. 15Будзе ён жыць у намёце, але не ў сваім, і жытло ягонае будзе пасыпана серкаю.

16Зьнізу падсечаны карані ягоныя, а зьверху вянуць галінкі ягоныя. 17Памяць пра яго зьнікне з зямлі, і ня будзе слаўлена імя ягонае на плошчах. 18Прагоняць яго са сьвятла ў цемру, і ўвесь сьвет будзе гнаць яго.

19Ня будзе ані сына, ані ўнука ў народзе ягоным, і нікога не застанецца ў месцы вандраваньня ягонага. 20У дзень ягоны аслупянеюць нашчадкі, і сучаснікаў ахопіць жудасьць. 21Такое вось жытло грэшніка, і такое месца таго, хто ня ведае Бога».

¡Copiado!
Aa