Job 17

Mi esperanza está en el sepulcro

Дух мой зламаны, дні мае спыняюцца, [застаецца] мне [толькі] магіла. 2Насьмешкі навокал мяне, і ў горычы чэзьне вока маё. 3Ты Сам дай заклад за мяне, бо хто ж паручыцца за мяне, удараючы руку маю?

4Бо Ты закрыў сэрца іхняе на разуменьне, дзеля таго яны не ўзьнімуцца. 5Хто бліжніх сваіх ро­біць здабычай, у сыноў ягоных вочы сьцямнеюць. 6Ён паставіў мяне ў прымаўку народу, і ў твар плююць мне.

7Сасьлепла ад горычы вока маё, і члены цела майго сталіся нібы цень. 8Праведнікі аслупянелі, бачачы гэтае, і нявінны злуецца на бязбожніка. 9Аднак праведнік будзе трымацца шляху свайго, і чысты дадасьць моцы рукам сваім.

10Дык апамятайцеся ўсе вы, і прыходзьце, але я не знаходжу між вамі нікога разумнага. 11Дні мае прамінулі, пагубіліся думкі мае, летуценьні сэрца майго. 12А яны ноч замяняюць на дзень, і да цемры сьвятло набліжаюць.

13Ці магу спадзявацца, што адхлань будзе домам маім і ў цемры я пасьцялю ложак сабе? 14Кажу дамавіне: “Ты — бацька мой!” А чарвякам: “Маці мая і сястра мая”. 15Дык дзе ж тады надзея мая? І хто можа бачыць надзею маю?

16У брамы адхлані зыйдзе яна, і разам са мною ў парахне супачыне».

¡Copiado!
Aa