Salmos 86

Enséñame, Señor, tu camino

Малітва Давіда. Прыхілі, ГОСПАДЗЕ, вуха Тваё, адкажы мне, бо я — бедны і прыгнечаны. 2Захавай душу маю, бо я — багабойны. Збаў Ты, Божа, слугу Твайго, які на Цябе спадзяецца. 3Зьлітуйся нада мною, Госпадзе, бо я клічу да Цябе ўвесь дзень.

4Узрадуй душу слугі Твайго, бо да Цябе, Госпадзе, я душу маю ўзьнімаю. 5Бо Ты, Госпадзе, — добры і літасьцівы, і вельмі міласэрны для ўсіх, што Цябе клічуць. 6Прыхілі вуха, ГОСПАДЗЕ, на малітву маю і выслухай голас маленьня майго!

7У дзень тугі маёй я клічу Цябе, бо Ты адкажаш мне. 8Няма між багамі падобнага да Цябе, Госпадзе, і няма такіх чынаў, як Твае. 9Усе народы, якія Ты стварыў, прыйдуць і паклоняцца перад абліччам Тваім, Госпадзе, і будуць ушаноўваць імя Тваё.

10Бо Ты — вялікі і робіш цуды, Ты — Бог, толькі Ты адзін. 11Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху Твайму, каб хадзіў я ў праўдзе Тваёй; зьяднай сэрца маё, каб баялася імя Твайго. 12Буду славіць Цябе, Госпадзе, Божа мой, усім сэрцам маім, і буду ўшаноўваць імя Тваё на вякі.

13Бо міласэрнасьць Твая нада мною вялікая, і Ты выратаваў душу маю з глыбіні пекла. 14Божа, пыхлівы паўстаў супраць мяне, і грамада моцных шукае душу маю, і на Цябе не зважаюць яны. 15Але Ты, Госпадзе, — Бог спагадлівы і літасьцівы, павольны да гневу і багаты на міласэрнасьць і праўду.

16Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною; дай сілу Тваю слузе Твайму і збаў сына служкі Тваёй! 17Учыні Ты для мяне знак добрасьці Тваёй, і ўгледзяць гэта тыя, што ненавідзяць мяне, і будуць асаромленыя, бо Ты, ГОСПАДЗЕ, мне дапамог і пацешыў мяне.

¡Copiado!
Aa