Salmos 76

Dios es conocido en Judá

Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм Асафа. Сьпеў. 2Вядомы ў Юдэі Бог, вялікае ў Ізраілі імя Ягонае. 3І паўстаў у Салеме схоў Ягоны, і жытло Ягонае — на Сыёне.

4Там Ён скрышыў стрэлы луку, шчыт і меч, і вайну. (Сэлях) 5Ты зьзяеш, Ты слаўнейшы за горы здабычы. 6Зрабаваныя моцныя сэрцам, дрэмлюць сном сваім, і не знайшлі ўсе мужы дужыя рук сваіх.

7Ад пагрозаў Тваіх, Божа Якуба, здрантвелі і калясьніца, і конь. 8Ты, [толькі] Ты [напаўняеш] страхам, і хто можа ўстаяць перад абліччам Тваім у час гневу Твайго? 9З неба Ты даеш пачуць прысуд, зямля ў страху і маўчаньні, 10калі Бог падняўся на суд, каб збавіць усіх уцісканых на зямлі. (Сэлях) 11Бо [нават] ярасьць чалавека будзе славіць Цябе, парэшткамі ярасьці Ты падпярэжашся.

12Давайце і спаўняйце абяцаньні ГОСПАДУ, Богу вашаму; усе, што навакол Яго, нясіце дары Страшліваму. 13Ён пазбаўляе духу князёў, Ён страшны для валадароў зямных.

¡Copiado!
Aa